Свет33

«Дэзарыентаваны СПА Украіны». У Літве назвалі найбольш верагодную версію, чаму на яе тэрыторыю зноў заляцеў чужы дрон

Вайскова-паветраныя сілы Літвы паведамілі, што зафіксавалі дрон, які ўначы заляцеў з Беларусі ў Літву, яшчэ над беларускай тэрыторыяй, і пераслалі інфармацыю пра яго ў аб’яднаны цэнтр ВПС НАТА, паведамляе LRT.

«Вайскова-паветраныя сілы арміі Літвы назіралі аб'ект, калі ён яшчэ знаходзіўся над тэрыторыяй Беларусі. Інфармацыя была перададзеная Аб'яднанаму цэнтру паветраных аперацый НАТА.

На гэты момант найбольш верагоднай лічыцца версія аб тым, што гэта — дрон, дэзарыентаваны ўкраінскай сістэмай СПА, аднак будуць разгледжаныя ўсе магчымыя сцэнары.

Цяпер вайскоўцы і прадстаўнікі іншых дзяржаўных устаноў вядуць пошукі лятальнага апарата. Пасля выяўлення аб'екта будуць выкананыя тыя ж дзеянні, што і ў выпадку з «Герберай»: праца сапёраў на месцы здарэння і наступнае расследаванне», — гаворыцца ў заяве.

Гэта ўжо другі такі выпадак за апошні месяц. Ключавы пасыл літоўскай арміі на гэты момант: у мірны час правілы прымянення сілы застаюцца ранейшымі, аднак пасля другога падобнага інцыдэнту, асабліва з улікам узрослай верагоднасці наўмысных правакацый напярэдадні вучэнняў «Захад» разглядаецца магчымасць размяшчэння сродкаў СПА ў найбольш верагодных месцах магчымага з'яўлення такіх апаратаў каля мяжы з Беларуссю.

Раней паліцыя Літвы паведаміла пра беспілотны лятальны апарат нявызначанага тыпу, які раніцай 28 ліпеня заляцеў у паветраную прастору Літвы з боку Беларусі. Беспілотнік назіралі над Вільняй а 5-й гадзіне раніцы на вышыні каля 200 метраў. Грамадзянам былі разасланыя адпаведныя SMS-паведамленні.

Каментары3

  • Не разумею літоўцаў
    28.07.2025
    Чаму літоўцы не збіваюць расейскія дроны?
    Беларускія сцюардэсы Белавія, даўняя апазіцыянерка Вольга Карач і каліновец Васіль Верамейчык для іх прадстаўляюць пагрозу для іх нацыянальнай бяспекі, а расейскія дроны - не?
  • Вельмі арыентаваная
    28.07.2025
    А чаму ж ён не быў "здэзантырэентаваны" летувісскімі СПА назад, га? Ці, можа, яны, прасці Госпадзі, не існуюць увогуле?
  • Ну да
    28.07.2025
    Не разумею літоўцаў, в Демократической Литвской Прессе во всех заголовках он фигурирует как dronas iš Baltarusijos и никак иначе. Никакой России. Они сначала ж должны проверить, этот дронас - он латентный лукашист, как большинство балтарусов, или он за вечные санкции на этих самых балтарусов, и можно ему выдать ВНЖ.

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў12

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро2

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма1

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць