Грамадства

«Байсол» пачаў рабіць першыя выплаты нядаўна вызваленым палітвязням

11 верасня на волю выйшла вялікая група беларускіх палітвязняў. Адразу пасля гэтага пачала працаваць сістэма падтрымкі, якая вытрымала вялікі ціск дзякуючы аказанай людзьмі салідарнай дапамозе, паведаміў Фонд салідарнасці «Байсол».

Падчас сустрэчы палітвязняў каля амерыканскай амбасады ў Вільні увечары 11 верасня. Фота: «Наша Ніва»

На сённяшні момант удалося назбіраць амаль 110 тысяч еўра на экстраныя патрэбы тых, хто вызваліўся. Да працэсу далучыліся і беларускія, і міжнародныя партнёры, што дазволіла арганізаваць годны прыём першай вялікай хвалі вызваленых палітвязняў і ўзгадніць далейшыя крокі.

Усе вызваленыя могуць атрымаць па 1000 еўра ад Міжнароднага гуманітарнага фонду. Выплаты пачаліся адразу пасля таго, як паступілі першыя заяўкі.

Гэты працэс не заўсёды просты: многіх выслалі без пашпартоў, таму ўзнікаюць цяжкасці з афармленнем дакументаў і атрыманнем сродкаў. Арганізацыі актыўна шукаюць рашэнні, каб у выніку ніхто не застаўся без дапамогі. Для звароту трэба кантактаваць з фондам «Байсол» праз тэлеграм-канал @bysol_pzk.

На мяжы вызваленыя атрымалі кароткатэрміновыя літоўскія візы. Але каб заставацца ў краіне далей, ім патрэбныя дакументы доўгатэрміновага знаходжання. Гэты працэс патрабуе выдаткаў (консульскія зборы, афармленне страхоўкі і інш.). Грошы на гэта ўжо пачынаюць выдзяляцца з экстраннага фонду. З гэтых жа сродкаў будуць фінансавацца і іншыя неадкладныя патрэбы людзей.

Гуманітарныя арганізацыі цяпер выпрацоўваюць практычны механізм падтрымкі: вывучаюць рэальныя патрэбы вызваленых, тэстуюць пакеты дапамогі і новыя метады працы. Разам з партнёрамі прымаюцца рашэнні ўключыць у гэты працэс фінансавыя інструменты «Байсола», у тым ліку выкарыстоўваючы экстранны збор.

Па меры таго, як будуць рабіцца вядомымі новыя абставіны, спектр дапамогі будзе пашырацца. Мэта — не толькі дапамагчы тым, хто вызваліўся цяпер, але і стварыць гнуткую, эфектыўную сістэму, якая зможа хутка рэагаваць на новыя хвалі вызваленняў.

За першай вялікай групай могуць пайсці іншыя, прытым рэжым будзе працягваць выдвараць людзей з краіны без магчымасці застацца ў Беларусі. Таму сістэма дапамогі будзе працаваць з павышанай нагрузкай і надалей. Таму ёй патрэбныя ўжо сабраныя сродкі і далейшая падтрымка беларусаў, бо менавіта салідарнасць дае магчымасць вытрымліваць такія выпрабаванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА21

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ34

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі1

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА21

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць