Грамадства

Каментарый МУС падзейнічаў: у Варшаве ЗАГС зноў прымае дакументы часоў БССР без апастылю

Ужо на наступны дзень пасля заўвагі з боку МУС Польшчы ЗАГСы вярнуліся да ранейшай практыкі, пiша Most.

У Варшаве ў беларусаў зноў прымаюць для рэгістрацыі ў ЗАГСе дакументы часоў БССР без апастылю.

Беларусы аднеслі для рэгістрацыі (umiejscowienie) у ЗАГС пасведчанні аб нараджэнні, выдадзеныя паўторна. Першапачаткова гэта былі яшчэ дакументы часоў БССР, але іх уладальнікі атрымалі паўторныя пасведчанні ўжо ў суверэннай Беларусі. Апастылю на іх не было.

Супрацоўнікі ЗАГСа дакументы прынялі. Яны патлумачылі, што прынялі б і ўласна старыя зялёныя кніжачкі савецкага ўзору. Апастыль будуць патрабаваць толькі ў тым выпадку, калі супрацоўніку дакумент падасца падазроным.

Нагадаем, што на гэтым тыдні беларусы сталі масава скардзіцца на тое, што ў польскіх ЗАГСах для рэгістрацыі больш не прымаюць дакументы часоў СССР і БССР, а таксама новыя дакументы без апастылю. Чыноўнікі спасылаліся на распараджэнне ад МУС.

Потым высветлілася, што МУС ніякіх новых распараджэнняў не выдавала. Міністэрства спусціла ў ЗАГСы звычайную інструкцыю з тлумачэннямі, якая не мае абавязковай сілы. А кіраўнікі ЗАГСаў усё, маўляў, няправільна зразумелі. У МУС заявілі, што для беларусаў нічога не змяняецца, і апастыль па агульным правіле не патрэбны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас10

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

На станцыі метро «Уручча» памёр мужчына1

Колькі каштуе зняць жыллё на майскія ў Мінску, Гродне і Брэсце, куды прыедзе шмат расіян?5

Нечаканай зоркай трэдс стаў віцебскі майстар па паклейцы шпалер

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй28

Што паглядзець і пакаштаваць у Лісабоне — захоўвайце парады

Статкевіч распавёў, што да гэтага часу лічыцца зняволеным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць