Першыя шэсць месяцаў 2025 года аказаліся ўдалымі для найбуйнейшага беларускага рытэйлера. Кампанія «Еўрагандаль», якая кіруе гандлёвымі сеткамі «Еўраопт», «Хіт!» і «Грошык», у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года значна павялічыла як выручку, так і прыбытак. Справаздача рознічнага аператара апублікавана на сайце ЕПФР.

Паводле гэтых даных, за першае паўгоддзе кампанія зарабіла больш за 4,455 млрд рублёў. Гэта на 7,8% больш, чым за студзень — чэрвень 2024 года. Тады выручка ацэньвалася ў 4,13 млрд.
Чысты прыбытак рытэйлера склаў за шэсць месяцаў больш за 176,8 млн рублёў, што на 10,3% перавышае паказчык першага паўгоддзя 2024‑га (каля 160,3 млн). Пры гэтым валавая прыбытковасць вырасла яшчэ больш — амаль на 12%.
Нядрэнна выглядаюць і іншыя фінансавыя паказчыкі «Еврагандлю». Напрыклад, за апошнія 12 месяцаў кампанія прыкладна на 35% скараціла кіраўніцкія выдаткі.
Паўгадавая справаздача з’яўляецца скарочанай у параўнанні з гадавой, таму інфармацыі пра колькасць работнікаў і гандлёвых плошчаў у ёй няма. На пачатак 2025 года ў «Еўрагадлюа» было 1139 крам.
Рознічная выручка харчовых крам рытэйлера па выніках 2024 года складала 7,836 млрд рублёў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары