Грамадства1010

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў

Актывіст пакрыўдзіўся на Сяргея Ціханоўскага.

Руслан Хазін. Фота: Радыё Рацыя

Беларускі апазіцыйны актывіст Руслан Хазін заявіў, што асабіста не знаёмы з расійска-ізральскім мільярдэрам Леанідам Неўзліным, чые грошы прапаноўваў Сяргею Ціханоўскаму. Відэазварот Хазіна апублікавала расійская «Сота», якую фінансуе Неўзлін.

Нагадаем, у сярэдзіне ліпеня 2025 года малавядомыя апазіцыйныя актывісты Руслан Хазін і Вячаслаў Япішка прапанавалі Сяргею Ціханоўскаму 200 тысяч еўра. Узамен той мусіў даць фінансавую справаздачнасць Офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама звесткі пра яе асяроддзе. Ціханоўскі расказаў «Нашай Ніве», што пры асабістай сустрэчы Хазін прызнаўся яму: прапанаваныя грошы насамрэч належаць Леаніду Неўзліну.

Хазін патлумачыў «Соце», што сустрэча насамрэч была, але абмяркоўвалі там зусім іншае.

Актывіст пахваліўся акцыяй «Ультыматум» па сімвалічнай блакіроўцы трафіку на беларуска-польскай мяжы 4 ліпеня 2024 года. Рух нават не быў ускладнены, але сцвярджаецца, што менавіта пасля той акцыі Аляксандр Лукашэнка стаў выпускаць палітвязняў, а прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паехаў дамаўляцца з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам.

Чытайце таксама: Актывісты прыехалі на польска-беларускую мяжу «блакаваць рух». Але гэта блакаванне ўмоўнае

Па словах Хазіна, Ціханоўскі расказаў яму, што збіраецца ствараць ютуб-канал і студыю для інтэрв'ю з рознымі палітычнымі лідарамі, а бюджэт праекта, маўляў, складае 300 тысяч еўра.

Хазін у адказ прызнаўся Ціханоўскаму, што адзіным вядомым яму чалавекам, які мае грошы ў апазіцыйным асяроддзі, з'яўляецца той самы Леанід Неўзлін, якому можна было б адправіць бізнэс-план. Маўляў, гаворка вялася толькі тэарэтычная.

Але прапанаваныя 200 тысяч еўра нібыта былі свае — сабраныя Хазіным, Япішкам і іх знаёмымі.

«Сота» падкрэсліла сур'ёзны ўзровень Хазіна: «Сцвярджэнне «Нашай Нівы» аб тым, што ён займаецца электрамантажнымі працамі і зараз пакутуе ад недахопу заказаў не адпавядае рэчаіснасці. У рэальнасці Хазін кіраваў буйнымі брыгадамі — ад 20 да 120 чалавек — на будаўніцтве «Лахта-цэнтра», «Зеніт-Арэны», Мурманскага горна-ўзбагачальнага камбіната і гэтак далей, а цяпер чакае новыя падрады».

Аднак сам Хазін блытана патлумачыў, што насамрэч займаецца менавіта электрамантажнымі працамі:

«Да гэтага часу ходзіць незразумелая гісторыя, як я працаваў электрамантажнікам. Ну, няхай так будзе… Так, я зараз займаюся электрамантажнымі працамі, у мяне невялікая прыватная кампанія ў Польшчы», — падсумаваў Хазін.

Сам Неўзлін у каментары «Соце» заявіў, што ні Хазіна, ні Япішку не ведае, і грошы нікому не прапаноўваў.

Каментары10

  • бабруйчанін
    13.08.2025
    Хазін кіраваў буйнымі брыгадамі — ад 20 да 120 чалавек — на будаўніцтве «Лахта-цэнтра», «Зеніт-Арэны», Мурманскага горна-ўзбагачальнага камбіната і гэтак далей, а цяпер чакае новыя падрады»
    Атрымаць падрады у Піцере на Лахце Зеніце ? Гэта толькі ..Хазін здатны
    Зноў на " рацыі" і зноў нейкія..
    ?? " рацыя на чьей хвалі утрыманні"
    Нейкая рацыя радысткі..
  • І смех і грэх
    13.08.2025
    Аказваецца, гэтая публіка дзень пачынае не з кавы, а з Бастыёна Беларушчыны.
    І чаго ж ім так засвярбела?
    "Не я! Не я!! НЕ Я-Я-Я-Я!!!

    Эх, нішто так добра не пераконвае, як хуткія абвяржэнні ў стылі: "Не вінаватая я! Он сам прышол!! "
  • Лапідарый
    13.08.2025
    За Зе Бруклінскім выстройваецца чарга тых, хто прычыніўся да вызваленьня палітвязьняў. Пенсію ад Ціханоўскай патрабуюць. А Зе Бруклінскі патрабуе роспуск і перадачу ўсіх спраў зянонікам.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць