Беларускі Свабодны тэатр анансуе новую пастаноўку, у якой падымае тэму бязлітаснай бюракратыі ўжондаў
20 верасня Беларускі Свабодны Тэатр вяртаецца на сцэну з новай пастаноўкай. «Urząd Przyjemności» — прэм’ера, якая прымушае глядзець у вочы рэчаіснасці. На прэм’еру спектакля, якая адбудзецца ў Варшаве, ужо раскуплены ўсе квіткі, але пастаноўка будзе ісці яшчэ ў Skłot Syrena цягам верасня і кастрычніка, піша «Будзьма».

Пра што гэты спектакль
Гэта гісторыя не пра Польшчу, а пра сістэму, якая забываецца, што перад ёй — чалавек. Пра людзей, што апынуліся паміж межамі, мовамі і чаканнем. Гэта спектакль, створаны з асабістага досведу актораў, якія самі праходзілі праз ужонды, анкеты, бясконцыя чэргі, абыякавыя погляды.
«Urząd Przyjemności» — гэта споведзь людзей, якія не хацелі з’язджаць, але былі вымушаныя. І нават тут павінны даказваць, што маюць права на жыццё. Гэта шчырая тэатральная работа без эфектаў, але з эфектам, які застаецца надоўга. Тут асабісты досвед становіцца тэатрам. Без фільтраў, без літасці, — пішуць аўтары спектакля.
Навошта ісці
Адчуць сябе чалавекам у сістэме, якая спрабуе цябе абязлічыць.
Падзяліць гэтую споведзь. Гэты крык. Гэты напамін, што свабоду немагчыма адмяніць рашэннем інспектара.
Пачуць гісторыі пра ўсіх, хто сутыкнуўся з сістэмай, у якой нібыта ёсць усе правілы, але няма чалавечнасці.
«Бюракратыя — гэта таксама палітычная сцэна, а значыць — надышоў час зрабіць з яе тэатр. Свабодны Тэатр — гэта прастора, дзе асабісты досвед набывае калектыўны сэнс. Мы працягваем гаварыць там, дзе іншыя маўчаць. І робім гэта праз мастацтва», — адзначае каманда тэатра.
Варта ведаць
Працягласць спектакля: 90 хвілін, без антракту.
Мовы пастаноўкі: польская, ангельская, беларуская, руская.
Субтытры: на польскай і ангельскай мовах.
Узрост: 18+.
Змяшчае: гучныя гукі, выбухі, дым, сцэны са стробасвятлом, а таксама згадкі пра дарослую тэматыку, уключаючы лаянку, гвалт, ужыванне зброі і сцэны сэксуальнага гвалту.
Час і месца паказаў: 21 верасня, 4 кастрычніка, 5 кастрычніка, 11 кастрычніка, Skłot Syrena, (ul. Wilcza 30), Варшава.
Набыць квіткі можна тут.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Халезін у сваім рэпертуары. Спектаклям гэта назваць можна. Але гэта яўна не мастацтва.