Грамадства66

У Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне будзе новы кіраўнік

Святлана Ціханоўская на пасяджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай рады абвясціла пра маючыя адбыцца кадравыя змены ў структурах дэмакратычных сіл. У прыватнасці, яна паведаміла, што 9 жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь» будзе прадстаўлены новы кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне, піша «Люстэрка».

Святлана Шаціліна. Фота: facebook.com/svetlana.shatilina

Цяперашняга кіраўніка Генадзя Манько заменіць ягоная намесніца Святлана Шаціліна — вядомая актывістка беларускай дыяспары ва Украіне. Яна родам з Мінска, але ўжо больш за 20 гадоў жыве ва Украіне. Пасля падзей 2020 года Шаціліна актыўна займалася дапамогай уцекачам і праваабарончай дзейнасцю.

Акрамя таго, Ціханоўская анансавала новае прызначэнне ў эканамічным блоку Кабінета, пра якое ўжо казалі раней — прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах стане эканамістка Аліса Рыжычэнка. 

Таксама Ціханоўская звярнулася да Каардынацыйнай рады з просьбай прапанаваць кандыдатуры на яшчэ адну важную вакантную пасаду — прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку. Гэтая пазіцыя застаецца незанятай ужо два гады — пасля адстаўкі Аляксандра Азарава, былога кіраўніка ініцыятывы Bypol.

Каментары6

  • Маўклівая справаздача
    08.08.2025
    Пытанне з-пад плінтуса, ніхто не дасьць справаздачу. Па-першае, яны абедзве "працавалі"... Па-другое, я ні чуў ніводнага беларуса каму нечым дапамаглі, чарговы распіл з.ы. паглядзі яе аккаунт на Фэйсбук, там усё зразумела
  • Отец Засандалий
    08.08.2025
    Известная диссидентка и правозащитница, как и её коллеги.
  • Canett Farrow
    08.08.2025
    Сярогу украінцы ня пустцяць , ён у базе

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз7

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць