Грамадства66

Аляксандра Герасіменя пра продаж кватэры з аўкцыёну: Патэлефанавалі ўласніку і сказалі, што будуць адбіраць

Пра тое, што кватэру, дзе была прапісана алімпійская прызёрка разам са сваёй дачкой, выставілі на аўкцыён, Аляксандра Герасіменя даведалася з навін. 

Аляксандра Герасіменя. Фота з яе інстаграма

Нагадаем: у 2022 годзе беларускі суд завочна прысудзіў двухразовай алімпійскай прызёрцы Аляксандры Гермасімені 12 гадоў калоніі. Таксама ў яе арыштавалі амаль 50 тысяч даляраў на рахунках, кватэру, машыну і іншую маёмасць.

Тады Аляксандра распавядала, што не ўся тая маёмасць належыць ёй:

— Арыштаваная кватэра не ў маёй уласнасці, як і гараж і ўсё, што ўнутры кватэры і гаража. Гэта кватэра майго блізкага сваяка, і там прапісаная, акрамя мяне і мужа, дачка, таму я не ведаю, як яны могуць яе забраць. Але ж у нашай краіне няма ніякіх законаў.

Каля двух месяцаў таму Аляксандра даведалася, што наконт кватэры званілі ўласніку.

— Там ніхто не жыў, але ж былі прапісаныя мы з дачкой і ўсёй сям’ёй, таму ўсё неяк дзіўна. Проста патэлефанавалі ўласніку і сказалі, што будуць адбіраць. То-бок забралі чужую кватэру, а запісалі, быццам мая, — адказала яна «Нашай Ніве».

На пытанне, ці верыць яна, што некалі атрымаецца вярнуць тую кватэру, Аляксандра адказвае спакойна:

— Не ведаю нават. Атрымаецца — добра. Не атрымаецца — ну і ладна.

Каментары6

  • Очевидно
    07.08.2025
    Александра - гордость нашей страны. Пусть рука ни у кого не поднимется купить ту квартиру - не будет счастья у тех, кто пытается нажиться на чудом горе
  • Jans Janssen
    07.08.2025
    чырвоныя разумеюць толькі кулю .
    але дзеля беларусау́ гэта таямніца палішынэля
  • Рэцэпт
    07.08.2025
    Кірыл, ў каго канфіскавалі, тыя не забудуць! А для пакупцоў ёсць просты рэцэпт, як не ўліпнуць. Проста не купляй канфіскат у дзяржавы. У любым выпадку на чужым горы сваё шчасце не пабудуеш.
    P.S. Хоць канешне хітры перакуп можа паўторна прадаваць ужо ад свайго імя. Рэестр праблемнай маёмасці не зашкодзіць.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак6

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць