Грамадства66

Пачынае працаваць сістэма спрошчанага спагнання штрафаў

У Беларусі будзе працаваць спрошчаны парадак прымусовага спагнання штрафаў. Цяпер некаторыя выплаты, напрыклад, за парушэнні ПДР, будуць аўтаматычна спісвацца з банкаўскага рахунку без лішніх папер, піша sb.by.

Фота ілюстрацыйнае

Чытач выдання заўважыў, што з яго карткі раптам зніклі грошы. Высветлілася, што гэта быў нявыплачаны штраф, накладзены ДАІ, які ў аўтаматычным парадку спаганялі органы прымусовага выканання праз сістэму АІС ВГА — аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму выканання грашовых абавязацельстваў.

Як растлумачылі ў Галоўным упраўленні прымусовага выканання Мінюста, новаўвядзенні прадугледжваюць спрошчаны парадак выканання для штрафаў да 20 базавых велічынь (цяпер гэта 840 рублёў) і калі ў даўжніка няма іншых падобных выканаўчых спраў.

У выпадку неаплаты штрафа ў тэрмін будзе дадаткова спаганяцца прымусовы збор — не менш за 0,5 базавай велічыні (21 рубель).

Судовы выканаўца, атрымаўшы дакумент на спагнанне, адразу распачынае справу — без дадатковага тэрміну для добраахвотнай аплаты, бо ён ужо быў дадзены падчас адміністрацыйнага працэсу.

Грошы спісваюцца аўтаматычна праз АІС ВГА. Пасля поўнай аплаты выканаўчая справа закрываецца.

Калі ж чалавек аплаціў штраф раней, але грошы ўсё адно спісалі, ён можа падаць хадайніцтва судоваму выканаўцу і вярнуць няправільна ўтрыманую суму — дастаткова прыкласці адпаведную квітанцыю.

Міністр юстыцыі Яўген Каваленка яшчэ ў лютым казаў, што новы закон накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выканання дакументаў, спрашчэнне працэдур, лічбавізацыю і абарону інтарэсаў тых, хто мае права на спагнанне.

Каментары6

  • .
    29.07.2025
    Гэтая лічбавізацыя ўсё больш размывае паняцце "сваё".
    Рахунак, з якога ў любы момант можа ўзяць грошы нейкая АІС - тое ж самае, што кватэра, ключы ад якой ёсць і ў ЖЭС, які можа зайсці ў любы момант і нешта вынесці на свой выбар.
    Зусім іншы падыход да маёмасці. Нават з улікам таго, што штрафы інструмент для "справядлівасці".

    "Новы закон накіраваны на ... абарону інтарэсаў тых, хто мае права на спагнанне".
    Гэта пра тое, што ў выпадку памылкі АІС можаш напісаць хадайніцтва. Твае інтарэсы абараняюцца, але ў апошнюю чаргу.
  • vinyl
    29.07.2025
    А калі на картцы нуль, то пойдзе ў мінус?
  • Жора
    29.07.2025
    vinyl, так, пойдзе ў мінус. Прыходзіць СМСка "Інформіруем Вас о блокіровке Вашіх счетов сістемой АІС ОДО в связі с налічіем неісполненных денежных обязательств на сумму Y рублей",
    пасля чаго, калі на балансе было X рублёў, іх там стане X-Y.
    І калі Y>X, будзе мінус. Усё, што будзе паступаць на рахунак, будзе ісці ў першую чаргу на пагашэнне гэтага мінуса.
    Ці ёсць у вас грошы на паесці, ці зручней было б пагашаць часткамі, нікога не цікавіць.
    Адпаведна, змагарскі выбар, жывучы ў рэжыме - альбо наяўныя, альбо замежны банк.

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ71

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць