Свет

Грэцыя абвясціла часовую забарону на прытулак для ўцекачоў з Афрыкі — замест гэтага будуць адразу адпраўляць у турму

Прэм'ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс пастанавіў, што ўцекачы з Паўночнай Афрыкі часова не будуць праходзіць працэдуру прадастаўлення прытулку. Іх плануюць адпраўляць у новую турму на Крыце, піша Bild.

Мігранты, выратаваныя на поўдзень ад Крыта, пасля прыбыцця ў порт Лаўрыё, Грэцыя. 10 ліпеня 2025 года. Фота: AP Photo/Petros Giannakouris

Па даных грэчаскіх уладаў, з пачатку года больш за 10 000 нелегальных мігрантаў прыбылі на турыстычны востраў Крыт з Паўночнай Афрыкі праз Міжземнае мора. Гэта рост на 350% у параўнанні з мінулым годам. У апошнія дні штодня прыбывала каля 500 чалавек.

«Ва ўмовах рэзкага росту нелегальных прыбыццяў марскім шляхам з Паўночнай Афрыкі, асабліва з Лівіі на Крыт, мы прынялі цяжкае, але абсалютна неабходнае рашэнне часова прыпыніць разгляд заявак на прытулак для асоб, якія прыбываюць марскім шляхам з паўночнаафрыканскіх краін», — сказаў Міцатакіс.

Гэта азначае, што іх будуць лічыць нелегальнымі перасяленцамі і адпраўляць у турму. Паколькі на Крыце пакуль няма такой турмы для мігрантаў, зараз неабходна пабудаваць новую — і, па заяве ўладаў, пры неабходнасці нават дзве.

Большасць бежанцаў адплываюць з узбярэжжа Лівіі. Цяпер гэтая паўночнаафрыканская краіна знаходзіцца ў стане канфлікту: большая частка ўзбярэжжа кантралюецца лідарам паўстанцаў Халіфай Хафтарам, які падтрымлівае сувязі з Расіяй і маскоўскімі наймітамі. Меншая частка знаходзіцца пад кантролем афіцыйнага ўрада ў Трыпалі.

Міцатакіс, пры гэтым, прапануе дапамогу абодвум бакам: «Мы гатовыя цесна супрацоўнічаць з лівійскімі ўладамі, каб спыніць адпраўленні».

Але прэм'ер-міністр Грэцыі таксама падкрэслівае, што Грэцыя адна не справіцца з крызісам на Крыце:

«Нам таксама патрэбны агульны еўрапейскі адказ. Грэцыя застаецца прыхільнай справядлівай і эфектыўнай міграцыйнай палітыцы, уключаючы легальныя шляхі міграцыі — але бягучая сітуацыя патрабуе неадкладных дзеянняў. І гэта адказнасць не толькі Грэцыі, але і ўсёй Еўропы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць