Грамадства2626

Лукашэнка: Прыйшоў час вярнуцца на шлях нармалізацыі адносін Беларусі і ЗША

Аляксандр Лукашэнка накіраваў Дональду Трампу віншаванне з Днём Незалежнасці ЗША. Звычайна ён не віншуе лідараў «недружалюбных» краін.

Лукашэнка 27 чэрвеня 2025 Photo by Contributor Getty Images.

Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Дональда Трампа і ўсіх амерыканцаў з Днём Незалежнасці. 

«У перыяд вашага першага прэзідэнцтва Мінск і Вашынгтон сталі на шлях нармалізацыі адносін. На жаль, у пэўны момант беларуска-амерыканскае ўзаемадзеянне адышло ад той пазітыўнай лініі, — адзначыў палiтык. — Перакананы, што такое становішча не адпавядае нацыянальным інтарэсам ні нашых краін, ні народаў. Настаў час яго змяніць».

Беларусь заўсёды выступала за пабудову канструктыўнага і паважлівага дыялога з ЗША, заявіў Лукашэнка.

Пасля падзей 2020 года Лукашэнка перастаў віншаваць кіраўнікоў так званых «недружалюбных» краін. Замест гэтага публікуецца віншаванне іх народу. 

Пасля вяртання Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША былі адноўленыя беларуска-амерыканскія кантакты. Вынікам гэтага стаў візіт у Мінск спецпасланніка Трампа Кіта Келага ў Мінск, пасля чаго былі вызваленыя 14 палітвязняў, у тым ліку і Сяргей Ціханоўскі. 

Каментары26

  • Барадзед
    04.07.2025
    Иди прими душ впечатлений и успокойся. С африканской зурумбией отношения развивай.
  • Янка
    04.07.2025
    Калі ты падохнеш, мы нармалізуем адносіны з усім цывілізаваным светам.
  • Абу
    04.07.2025
    Прыйшоў час ... ачмурыцельных гісторый.

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі48

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы14

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін3

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі48

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць