Вайна

У Расіі вайсковага пенсіянера асудзілі на 18 гадоў за расклейванне ўлётак «Спынім вайну разам»

Другі Заходні акруговы ваенны суд прыгаварыў 57-гадовага ваеннага пенсіянера і этнічнага ўкраінца Генадзя Арцёменку да 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму па справе аб «дзяржаўнай здрадзе».

Фота: Першы аддзел

Падставай для завядзення справы стала расклейванне ўлётак з надпісам «Спынім вайну разам», паведамляе «Дождь».

Паводле інфармацыі арганізацыі, супрацоўнікі ФСБ прыйшлі з ператрусам да жыхара Дзяржынска ў кастрычніку 2023 года па справе аб захоўванні выбухоўкі, якую, як сцвярджае абарона, падкінулі. Арцёменку затрымалі. Пазней у яго тэлефоне выявілі падпіскі на ўкраінскія тэлеграм-каналы, у тым ліку на канал руху «Атэш» — вайсковага аб’яднання ўкраінцаў і крымскіх татараў.

Пра арышт мужчыны ў сакавіку 2024 года паведаміла рэгіянальнае УФСБ.

Следства сцвярджала, што Арцёменка ўступіў у кантакт з прадстаўнікамі «Атэш» і па заданні каардынатара нібыта фатаграфаваў будынак УФСБ у Дзяржынску і клеіў на слупах улёткі руху. Аднак, паводле звестак «Першага аддзела», перапіска, на якую спасылалася абвінавачанне, адсутнічае ў матэрыялах справы, і дзяржаўны абвінаваўца не здолеў прадставіць яе нават у судзе.

У арганізацыі таксама адзначаюць, што пасля пачатку вайны Арцеменка спрабаваў вывезці з Украіны пажылую маці. Ён звяртаўся ва ўкраінскія дзяржаўныя органы з просьбай дазволіць кароткатэрміновы ўезд. Пасля ўзлому яго электроннай пошты гэтую перапіску атрымалі расійскія сілавікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв14

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал11

У Сербіі расце напружанне: пратэстоўцы падпальваюць офісы правячай партыі1

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі праходзіць самая цёплая выстаўка года

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»1

Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв14

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць