Грамадства4141

Былы палітвязень Коршун асудзіў Ціханоўскага: Вазьмі сябе ў рукі. Маіх слёз ніхто не бачыць, бо я моцны

Зацяты крытык Офіса Святланы Ціханоўскай не спыняе прэтэнзій.

Сяргей Коршун

Былы палітвязень, стваральнік ютуб-канала «Не беглы» Сяргей Коршун — адзін з нямногіх, хто раскрытыкаваў паводзіны Сяргея Ціханоўскага на прэс-канферэнцыі пасля вызвалення.

Коршун палічыў недарэчнымі слёзы Ціханоўскага ў момант, калі той расказваў пра сустрэчу з дачкой, якая не пазнала яго пасля пяцігадовага расстання. І супрацьпаставіў сваю моц «слабасці» Ціханоўскага.

«Рады за Сяргея! Але лідар павінен трымаць сябе ў руках, пакуль іншыя сядзяць. Я таксама часам плачу, але маіх слёз ніхто не бачыць, бо я моцны. У эфіры можна было расплакацца, але потым сабрацца і весці яго як мужчына. Ён паспяшыў з гэтым эфірам — трэба было спачатку адысці, прыйсці ў сябе! А плаксівасць яму ачкоў не дадае — хлопцы (Знак, Севярынец, Статкевіч, Цыгановіч) і іншыя ўсё яшчэ за кратамі. Сяргей Ціханоўскі, вазьмі сябе ў рукі, ці, як кажам мы — раскумарся!», — напісаў у фэйсбуку Сяргей Коршун.

Сяргею Коршуну 47 гадоў. Ён служыў у міліцыі, быў звольнены з органаў у 2010-м. У 2020-м далучыўся да руху за перамены, быў аўтарам тэлеграм-канала «Армія з народам». Быў арыштаваны ў ліпені 2020 і прысуджаны да 4,5 года зняволення. Цалкам адбыў пакаранне, у ліпені 2024 года выйшаў на свабоду і неўзабаве з'ехаў з Беларусі.

Расчараваўшыся ў тым, што адбываецца ў эміграцыйнай палітыцы, Коршун разам з блогерам Сяргеем Пятрухіным сканцэнтраваўся на знішчальнай крытыцы Офіса Святланы Ціханоўскай і іншых дэмакратычных сіл.

Каментары41

  • Н
    22.06.2025
    Цалкам падтрымліваю Сяргея Ціханоўскага. Коршун, закрый свой рот!
  • клоп
    22.06.2025
    Клоўн нейкі з банды Пятрухіна
  • Янка
    22.06.2025
    Спадар Коршун, дзіўная прэтэнзія. Жорсткім лідарствам з каменным тварам Беларусь за 30 год наелася па самыя памідоры. Можа мы будзем ацэньваць ўчынкі, а не праявы нармальных чалавечых эмоцый?!

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію60

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць