Культура1919

Памёр Сямён Букчын

20 чэрвеня памёр беларускі літаратар і журналіст Сямён Букчын. Яму было 83 гады.

Ён быў заўважным літаратуразнаўцам і літаратурным крытыкам, з грунтоўнай базай ведаў і добрым густам. А ў 1990-я і 2000-я многія таксама запомнілі і палюбілі яго як публіцыста, палымянага палеміста.

У пачатку 1990-х ён процістаяў інтэлектуалам і палітыкам нацыянал-дэмакратычнага кірунку. У 1992 годзе ён заснаваў перыёдык «Европейское время»,

які пры дапамозе Фонду Сораса выходзіў да 1995 года. На старонках гэтага выдання тагачасныя погляды Букчына, як напіша пра яго пазней аглядальнік Р., «адлюстроўваліся найбольш поўна і ясна. Будучы, паводле прызнання рэдактара, «заўчасным выданнем», «газетай-марай», яна знікла, пакінуўшы справаздачу аб зробленым — кнігу з адмыслова правакацыйнай назвай.

Правакуе аўтар і зместам — чырвонай ніткай паўз добрую палову артыкулаў праходзіць спрэчка з «нацыяналамі», яны ж — «нацыянальна арыентаваныя». Стыль допісаў сведчыць, што іх аўтар добра засвоіў урокі дарэвалюцыйнага «караля фельетонаў» Уласа Дарашэвіча, кнігу якога ён кагадзе адрэдагаваў.

Каму толькі не навязваў дыскусію С. Букчын у канцы 1980-х — пачатку 1990-х гг., закідаючы «нацыянальную абмежаванасць» і/альбо «правінцыялізм»… Лявон Баршчэўскі, Вольга Іпатава, Зянон Пазняк, Алег Трусаў, Павел Церашковіч, Яўген Цумараў, Віталь Цыганкоў… Гэта далёка ня поўны пералік тых, хто «трапіў пад раздачу». Цяпер даўнія дыскусіі з імі выклікаюць амаль замілаванне — і знаходзіўся ж імпэт на такія рытарычныя фігуры, як «чаму такі недавер, Лявон Пятровіч, да ісцінна дэмакратычных сілаў Расеі?»… — піша Р.

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі пазіцыя Сямёна Букчына перажыла эвалюцыю. Ён зблізіўся з выданнямі, блізкімі да дэмакратычнай апазіцыі. Шмат пісаў у «Народную волю», стаў аўтарам і «Нашай Нівы». Хоць ён працягваў крытыкаваць нацыяналістычнае крыло, ён канчаткова інтэграваўся ў беларусацэнтрычнае інтэлектуальнае асяроддзе. 

У лютым 2021 года, калі над краінай згусціліся чорныя хмары рэакцыі, ён падпісаў зварот ветэранаў журналістыкі «Спыніць тупую сілу беззаконня!» у абарону палітвязняў і свабоды слова.

Сярод яго апошніх публікацый у «Нашай Ніве» былі:

У каваных кратах мінскіх балконаў яму бачыліся зоркі Давіда

Павольная Лета паглыне не толькі Герчыка, але і Марціновіча

А гэта кароткі ўспамін Ліліі Брандабоўскай пра Букчына: Галоўнае — не баяцца!

Сямён Букчын нарадзіўся 18 жніўня 1941 года ў Белгарадскай вобласці. Скончыў філфак БДУ. Кандыдат філалагічных навук (1972). Працаваў фрэзероўшчыкам, а пасля супрацоўнікам рэдакцыі «Беларуская энцыклапедыя», старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры АН Беларусі.

Быў аўтарам некалькіх літаратуразнаўчых кніг і наладжваў культурныя кантакты з Расіяй і Польшчай.

Каментары19

  • Малдэр
    20.06.2025
    Цікава, рэдакцыя, ці ён не далёкі сваяк Мюрэя Букчына, бацькі якога былі з-пад Вільні і з Мазыра?
  • XXX
    20.06.2025
    Аўтар кнігі “Народ издревле нам родной..”. Здагадайцеся, пра які народ ідзецца.
  • Anatol Starkou
    20.06.2025
    Сумная навіна. Я з ім сустракаўся ў фб, калі некалькі гадоў таму шукаў матэрыялы для сваіх кніг, і знайшоў адну яго на беларускіх рэсурсах, а другую не. Спытаў, маўляў, можа ў вас ёсць яе электронны варыянт - кажа няма, але параіў звярнуцца ў Нац бібліятэку. Звярнуўся. Там мне адсканіравалі яе і так ў мяне апынуліся дзве кнігі Сямёна Букчына. Зямля вам пухам, Самуил Владимирович.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць