Інтэрнэт і СМІ

Спыніць тупую сілу беззаконня! Адкрыты ліст ветэранаў беларускай журналістыкі і кіраўнікоў незалежных СМІ

Ветэраны беларускай журналістыкі і кіраўнікі сённяшніх СМІ выступілі са зваротам.

Мы, ветэраны беларускай журналістыкі і кіраўнікі незалежных СМІ Рэспублікі Беларусь, звяртаемся

да вас — грамадзяне Рэспублікі Беларусь;

да вас — Адміністрацыя прэзідэнта і Урад Рэспублікі Беларусь;

да вас — прадстаўнікі ўладных і сілавых структур;

да вас — калегі з дзяржаўных СМІ, у кім не маўчаць прафесійная салідарнасць і сумленне;

да вас — прадстаўнікі міжнародных журналісцкіх і праваабарончых арганізацый…

Мы звяртаемся да вас з адзіным заклікам —

ВЫРАТАВАЦЬ НАРОДЖАНУЮ Ў ПАКУТАХ ДВУХ СТАГОДДЗЯЎ НЕЗАЛЕЖНУЮ БЕЛАРУСКУЮ ЖУРНАЛІСТЫКУ!

Пачаўшы з беспрэцэдэнтнага ўціску на незалежныя СМІ, спрабуючы паставіць заслону на іх шляху да чытача, гледача, слухача, улада не абмежавалася блакадай інтэрнэт-выданняў, нічым не матываванай, з парушэннем усіх падпісаных дамоў адмовай друкаваць і распаўсюджваць газеты, пазбаўленнем акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ…

Тое, што сёння робіцца з боку дзяржавы і яе сілавых структур у адносінах да незалежнай беларускай журналістыкі і журналістаў, цяжка назваць уціскам, спробай абмежаваць іх уплыў на грамадства. Гэта — самае сапраўднае задушэнне Свабоды Слова.

Якім законам можна апраўдаць тое, што незалежная газета «Народная Воля», якая цягам апошніх шасці гадоў не мела ніводнага папярэджання як ад Міністэрства інфармацыі, так і ад іншых дзяржаўных органаў кантролю, больш за пяць месяцаў таму па надуманай прычыне была пазбаўлена магчымасці друкавацца, распаўсюджвацца па падпісцы і праз рознічную сетку ў Рэспубліцы Беларусь?! У гэткім жа дыскрымінацыйным становішчы апынуліся газеты «Свободные новости», «БелГазета» і шэраг іншых незалежных выданняў.

Якім законам можна апраўдаць крымінальны пераслед журналістаў за сумленнае выкананне свайго прафесійнага абавязку, як гэта адбываецца з Кацярынай Андрэевай, Дар’яй Чульцовай, Кацярынай Барысевіч?

Якім законам можна апраўдаць крымінальны пераслед журналістаў за тое, што яны стварылі сапраўдную школу прафесійнага майстэрства, як гэта адбываецца з супрацоўнікамі «Прэс-клуба» на чале з Юліяй Слуцкай?

Якім законам можна апраўдаць сотні затрыманняў журналістаў падчас выканання імі прафесійных абавязкаў, гвалт і адміністрацыйнае самавольства ўлады ў дачыненні да іх?!*

Так і хочацца ўсклікнуць: ШТО ВЫ ВЫТВАРАЕЦЕ, ПРАДСТАЎНІКІ ЎЛАДЫ?!

Свабода слова — не моўная фігура. Забіваючы гарантаваную Канстытуцыяй свабоду слова, вольную ад прапагандысцкіх выдумак журналістыку, вы забіваеце дзяржаву, ад імя якой творыце зло.

Няўжо вы сапраўды думаеце, што тупая сіла беззаконня здольная перамагчы сілу праўды?

СПЫНІЦЕСЯ!

ВЯРНІЦЕ СВАБОДНУЮ ЖУРНАЛІСТЫКУ КРАІНЕ!

ВЯРНІЦЕ ЖУРНАЛІСТАЎ, ЯКІЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА ЗА КРАТАМІ, ІХ СЕМ’ЯМ, ІХ ВЫДАННЯМ!

ВЯРНІЦЕ КРАІНУ ВА ЎЛОННЕ ЗАКОНАЎ І ПРАЎДЫ!

*Заўвага. У 2020-м і ў студзені 2021 года затрыманы 485 журналістаў, 98 з іх апынуліся пад арыштам. Усяго за гэты час журналісты правялі за кратамі больш за 1400 дзён. Пасля выбараў 9 жніўня зафіксавана 62 выпадкі фізічнага гвалту ў дачыненні да журналістаў.

 

Ветэраны беларускай журналістыкі:

Таццяна Арлова,

Сямён Букчын,

Сяргей Ваганаў,

Вячаслаў Вольскі,

Анатоль Вярцінскі,

Фёдар Велікаселец,

Валерый Дубоўскі,

Сяргей Законнікаў,

Іосіф Калюта,

Леанід Левановіч,

Міхаіл Міхаевіч.

Кіраўнікі незалежных СМІ Рэспублікі Беларусь:

Кірыл Жываловіч, галоўны рэдактар «БелГазеты»,

Васіль Зданюк, галоўны рэдактар газеты «Свободные новости»,

Марына Золатава, галоўны рэдактар партала TUT.BY,

Аксана Колб, галоўны рэдактар газеты «Новы час»,

Ірына Леўшына, галоўны рэдактар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН,

Аляксандр Старыкевіч, выдавец інтэрнэт-газеты «Салідарнасць»,

Іосіф Сярэдзіч, галоўны рэдактар газеты «Народная Воля»,

Андрэй Бастунец, старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай10

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай

Усе навіны →
Усе навіны

Мінэнерга пра сітуацыю з асвятленнем: Усё будзе рэгулявацца ў залежнасці ад мясцовасці2

Як дзяржава прадала непатрэбную лазню за 29 рублёў, а пасля забрала і лазню, і шалёную няўстойку7

У Гродне хлопец разбіў драўляную саву, якая на яго «не так паглядзела»2

«Бацька правільна зрабіў, цяпер больш праведнасці», «Фоты вырваныя з кантэксту». Як прапаганда апраўдвае адключэнне святла на вуліцах20

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й22

Расійскія ваенкары заяўляюць пра калапс сувязі на фронце пасля блакіроўкі Starlink20

Маладзечанская фермерка трапіла пад пераслед пасля скаргі ў тыктоку на чужых кароў6

У Мінску пасажырка пасварылася з кіроўцам тралейбуса. Хто быў вінаваты?5

Вайскоўца з роты ганаровай варты, які пасля працаваў у ахове дыппрадстаўніцтваў, асудзілі за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай10

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць