Злучаныя Штаты Амерыкі ўзмацняюць сваю вайсковую прысутнасць на Блізкім Усходзе на фоне канфлікту паміж Ізраілем і Іранам. Па просьбе Ізраіля, які звярнуўся да адміністрацыі Дональда Трампа з просьбай далучыцца да вайсковай аперацыі супраць Ірана, ЗША перакідваюць у рэгіён другі авіяносец і дзясяткі вайсковых самалётаў, паведамляе Reuters.

Авіяносец «Німіц», які першапачаткова накіроўваўся ў В’етнам, змяніў маршрут з-за надзвычайнай аператыўнай неабходнасці і цяпер рухаецца на захад у бок Блізкага Усходу. Там ён далучыцца да авіяносца «Карл Вінсан», на борце якога знаходзяцца знішчальнікі F/A-18 і F-35. Таксама ў рэгіён могуць накіраваць і трэці авіяносец — «Джордж Вашынгтон».
Акрамя таго, з амерыканскіх баз у Еўропу перакінулі каля 30 самалётаў-запраўшчыкаў, здольных забяспечваць працяглыя палёты баявых самалётаў як ЗША, так і Ізраіля. Гэта, як лічыцца, палегчыць авіяўдары па іранскіх цэлях.
Ізраіль пачаў ваенную аперацыю супраць Ірана ў ноч на 13 чэрвеня, атакуючы ядзерныя і вайсковыя аб’екты. У адказ Іран выпусціў сотні балістычных ракет па ізраільскай тэрыторыі.
Паводле даных The Times of Israel, цяпер у рэгіёне знаходзяцца каля 43 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў — значна больш, чым звычайна. ЗША павялічылі свае сілы з-за напружанасці з Іранам і атак хусітаў на судны ў Чырвоным моры.
Дональд Трамп папярэдзіў Тэгеран, што ў выпадку нападу на амерыканскіх вайскоўцаў ЗША адкажуць з «беспрэцэдэнтнай сілай».
Трамп заклікаў Ізраіль і Іран заключыць мірнае пагадненне
Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная
«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»
Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?
Бяспека Ірана пад пытаннем: ягоны ўрад няздольны абараніць нават сам сябе
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары