Грамадства22

У Крычаве выканкам збірае данаты на новыя прыпынкі

У Крычаве Магілёўскай вобласці старшыня райвыканкама Аляксей Шарай праз TikTok заклікаў мясцовых жыхароў і арганізацыі сабраць грошы, каб паставіць новыя аўтобусныя прыпынкі. Шмат хто абурыўся просьбе — а дзе бюджэтныя сродкі?

Заклік скінуцца на прыпынкі прагучаў у відэа, апублікаваным у сацсетках выдання «Кричевская жизнь». У ім старшыня Крычаўскага райвыканкама Аляксей Шарай паведаміў, што ў раёне працягваецца збор грошай на ўстаноўку новых прыпынкаў грамадскага транспарту і папрасіў грамадзян далучыцца. 

«На сёння сабрана каля 31 тысячы рублёў. Просьба ўсім — як грамадзянам, так і прадпрыемствам і арганізацыям — прыняць актыўны ўдзел у зборы сродкаў. Любая сума будзе вітацца», — сказаў Шарай у сваім звароце.

@krichevliveby ❗️Алексей Шарай, глава Кричевского района, призывает кричевлян ответственно относиться к наведению порядка на придомовой территории #Беларусь #Кричев #наведениепорядка #придомовыетерритории #порядок #рекомендации #белорусскийтикток #беларускіцікток ♬ оригинальный звук - ⚡️Кричевский компот⚡️

Пад відэа размешчаны рэквізіты для пераводу грошай — рахунак УКПП «Камунальнік», які адказвае за ЖКГ у Крычаве і раёне. У прызначэнні плацяжу просяць пазначыць: «Дапамога на добраўпарадкаванне горада».

Ініцыятыва мясцовых уладаў выклікала дыскусію ў каментарах. Многія выказалі абурэнне — чаму фінансаванне базавых інфраструктурных патрэб кладзецца на плечы грамадзян? Гэта ж адна з функцый мясцовых органаў улады, якая фінансуецца з бюджэту, у тым ліку за кошт падаткаў людзей. 

«Вось так вось і жывём, падаходны падатак, прафсаюзны, пенсійны, падатак за нерухомасць, зямлю, транспартны падатак, падатак за жывёл, на пошту ідзеш плаціць камуналку альбо на мабільны пакласці — заплаці камісію, дзіцячы сад аплаці, за падручнікі плаці, і г. д, за ўсё плацім, мала яшчэ — просяць на прыпыначныя павільёны, проста няма слоў, адны эмоцыі».

«Прапаную заканадаўча плаціць за паветра… 30% нашых заробкаў пойдуць нам на карысць, бацька ведае, куды іх патраціць».

«А вы ЖКГ аштрафуйце за някошаную траву, толькі не на 20 б.в. як прыватны двор, а ў пяціразовым памеры за кожны лішні сантыметр, вось і будуць вам грошы на добраўпарадкаванне горада!»

«Дзяржава з мяне штомесяц падаходны падатак атрымлівае, з якога ніта я яму яшчэ нешта вінен?» — «Скажу больш: яшчэ і з кожнай вашай пакупкі ў краме дзяржава атрымлівае ПДВ». 

«Прашу вышэйстаячых чыноўнікаў пабудаваць прыпынкі за кошт работнікаў райвыканкама, пазбавіць іх прэмій, а сродкі накіраваць на павільёны».

«А я збіраю на дачу. Плачу сумленна падаткі. Мне райвыканкам не дапамагае зусім!»

«А навошта тады дзяржава падаткі збірае і кожны год новыя прыдумляе?» — «На заробкі міністраў». — «Сям'я ж расце. А на гэта трэба больш золата».

«Можа лепш дзеткам дапамагчы са зборамі на вакцыны??? А прыпынкі пачакаюць». 

«Людзі ў садок здаюць грошы, у школы, у бальніцы плацяць, а тут яшчэ на прыпынкі давай».

«А потым скінемся і купім аўтобусы, і адразу падымуць цану за праезд», — пішуць у каментарах. 

Каментары2

  • класік
    11.06.2025
    А Рыжанкоў і лука будуць вам расказваць пра заняпад на захадзе - але чамусьці на захадзе ніхто грошы на прыпынкі праз тыкток не сабірае ;)
  • даведка
    11.06.2025
    Пусть часы продаст председатель райисполкома и откажется от служебного авто.

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць