Рыбаку Аляксандру з Браслава падчас рыбалкі на адным з азёраў Аршанскага раёна пашанцавала злавіць амаль што рэкордны экзэмпляр гэтага віду рыбы, піша Fishing.by.

«Сам я з Браслава, часова пражываю ў Оршы. Вырашыў парыбачыць у гэтых мясцінах. Карася злавіў на звычайную летнюю вуду, у якасці прынады выкарыстаў апарыша з дажджавым чарвяком», — распавёў рыбак.
Вага рыбы склала 1,820 кг. Па меркаванні вопытных рыбаловаў, злавіць залатога карася вагой звыш паўтара кілаграма — вялікае шчасце. Гэта рыба цяжкая на рост, асцярожная і пераборлівая да прынад і нажывак. Круці не круці, а Аляксандру сапраўды пашанцавала, бо далёка не кожны рыбак можа пахваліцца такой залатой рыбкай.

Як ні дзіўна, але залаты карась у беларускіх рыбаловаў цяпер сустракаецца рэдка, а трафейныя экзэмпляры гэтай рыбы і ўвогуле ўспрымаюцца як нешта дзівоснае. Віной — няздольнасць нашага карася канкурыраваць з яго сярэбраным субратам з далёкага Амура, які калісьці завезлі ў Беларусь, і які добра адаптаваўся да мясцовых умоў. Ды і браканьеры зрабілі сваю справу, масава вылоўліваючы гэтую рыбу сеткамі і мярэжамі.
Але залаты карасік у беларускіх вадаёмах пакуль яшчэ не знік, і час ад часу ўсё ж радуе рыбаловаў сваімі асцярожнымі паклёўкамі.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
...и сжэрлі!
Бо жраць няма ж чаго! Апасля нас - выпаленая зямля!