Грамадства33

Памёр Віктар Адзіночанка

15 мая памёр вядомы навуковец з Гомеля, супрацоўнік Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Скарыны, дацэнт кафедры філасофіі, кандыдат філасофскіх навук Віктар Адзіночанка, піша «Флагшток». Паводле звестак выдання, нядаўна ў яго выявілі анкалагічнае захворванне на апошняй стадыі — лячэнне было ўжо амаль немагчымым.

Віктар Адзіночанка. Фота: ГДУ Скарыны

Адзіночанка вядомы тым, што выдаў першы вучэбны дапаможнік для студэнтаў па рэлігіязнаўстве на беларускай мове, а таксама іншыя шматлікія публікацыі. У жыцці і на працы ён размаўляў па-беларуску.

Віктар Адзіночанка родам з Рэчыцы, выкладаў ва ўніверсітэце рэлігіязнаўства, філасофію, эстэтыку. У апошні час ён працаваў над абаронай доктарскай дысертацыі, аднак, паводле звестак калегаў, атрымліваў перашкоды з боку некаторых прадстаўнікоў адміністрацыі ВНУ.

Адзіночанка таксама быў вядомы як грамадскі дзеяч, які вымушаны быў спыніць актыўнасць пасля 2020 года. Ён доўгія гады займаўся праваабарончай дзейнасцю на Гомельшчыне, быў незалежным назіральнікам за выбарамі, калі гэта было яшчэ магчыма, удзельнічаў у кампаніі супраць смяротнага пакарання. З-за гэтага быў пад кантролем уладных структур.

Навукоўцу ў чэрвені павінна было споўніцца 63 гады. У яго засталася жонка і двое маленькіх дзяцей. Малодшаму дзіцяці ўсяго каля трох месяцаў.

Пахавальная святая імша па Віктару Адзіночанку адбудзецца ў касцёле Нараджэння Божай Маці ў Гомелі 17 мая аб 11-й гадзіне.

Каментары3

  • extrym
    15.05.2025
    Ведаў Віктара як жыццярадаснага, прынцыповага, цвёрдага ў сваіх перакананнях.
    Вечная памяць.
  • ???????
    15.05.2025
    Адзіночка вядомы тым
  • Зміцер Лупач
    15.05.2025
    Вечная памяць!!!

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»17

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць