Аўто2525

Ці выгадна мець электрамабіль у Беларусі? Распыталі ўласнікаў

Пагутарылі з уласнікамі электрамабіляў і параўналі іх выдаткі на 100 км прабегу з аўто на салярцы і метане.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Volvo xc40

Уласнік шведскага электрамабіля Volvo xc40 жыве ў прыватным доме, таму зараджае яго ад хатняй разеткі па 0,2969 рубля за кВт·гадзіну.

Паводле слоў аўтамабіліста, калі на вуліцы больш за 15 градусаў, 100 кіламетраў прабегу ў змяшаным рэжыме абыходзяцца яму ў 7 рублёў 30 капеек. Зімой у залежнасці ад тэмпературы цана 100 км прабегу складае ўжо каля 10 рублёў.

Калі зараджаць паркетнік на грамадскіх зарадных станцыях, кошт 100 кіламетраў прабегу вырастае ў два разы: да 15 рублёў пры зарадцы на хуткай станцыі (па 0,61 рубля за кВт·г) або да 11,3 рубля, калі карыстацца павольнымі станцыямі падзарадкі з тарыфам 0,46 рубля за кВт·г.

У халодны перыяд, адпаведна, гэта будзе ўжо ад 15 да 20 рублёў за 100 км прабегу.

Аднак уласнік электрамабіля сцвярджае, што электракар — гэта не пра эканомію, а пра новыя ўражанні і тэхналогіі.

Пакупкай электрамабіля ён задаволены, хоць у сям’і ёсць яшчэ адно аўто — бензінавае, якое выкарыстоўваецца для дальніх паездак.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images

BMW i3

Уласніца электрычнай BMW i3 кажа, што яе машына спажывае ад 15 да 25 кВт·г на 100 кіламетраў — у залежнасці ад тэмпературы і стылю язды.

Дзяўчына зараджае аўтамабіль на грамадскіх зарадных станцыях, бо жыве ў кватэры. Па магчымасці выбірае хуткія зарадкі (па 0,61 рубля за кВт·г), таму 100 кіламетраў прабегу ёй абыходзяцца ў 9—15 рублёў.

Cучасныя дызельныя аўто падобнага памеру з'ядаюць па 4-5 літраў дызелю на 100 км па трасе (10-13 рублёў) і 6-7 літраў па горадзе (15-18 рублёў). 

Voyah Free

Яшчэ адзін суразмоўца ездзіць на Voyah Free. У адрозненне ад вышэйзгаданых электрамабіляў Voyah мае ў дадатак 1,5-літровы бензінавы рухавік і з’яўляецца паслядоўным гібрыдам, бо колы прыводзяцца ў рух выключна электрарухавіком.

Бензінавы рухавік тут выконвае ролю генератара, які зараджае батарэю.

Паводле слоў уласніка, выключна на батарэі машына можа праехаць каля 140 кіламетраў у цёплы перыяд і каля 100 кіламетраў зімой.

Voyah Free. Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Па падліках мужчыны, у сярэднім яго аўто спажывае каля 28 кВт·г на 100 кіламетраў. Паколькі ён жыве ў кватэры, то зараджаецца на грамадскіх зарадных станцыях. На хуткай зарадцы атрымліваецца каля 17 рублёў за 100 км, на павольнай — 13 рублёў за сотню.

Аўтамабіліст прызнаецца, што не заўсёды знаходзіць час на зарадку, таму часта ездзіць па горадзе выключна дзякуючы бензінаваму рухавіку-генератару.

Паколькі запас ходу ў Voyah Free без падзарадкі невялікі, на вялікіх адлегласцях амаль увесь час працуе бензінавы рухавік. У выніку сярэдні расход паліва па трасе складае 9 літраў на 100 кіламетраў, а гэта ўжо 23,4 рубля за сотню. 

Вынікае, што эканомія на паліве ў выпадку з электрамабілямі ці паслядоўнымі гібрыдамі не такая ўжо вялікая, калі даводзіцца зараджаць машыну на грамадскіх зарадках, а не ад хатняй разеткі.

Для параўнання, дызельная Volvo xc 90 з 2-літровым рухавіком спажывае па трасе ў раёне 7-7,5 літра дызелю, што ў выніку выліваецца ў 18-20 рублёў на 100 км прабегу.

Аўто на метане больш эканамічныя?

А калі параўноўваць з машынамі, што працуюць на метане, то эканомія на паліве ў электрамабіляў амаль знікае.

Напрыклад, 100 кіламетраў у змяшаным рэжыме на мікралітражцы VW Up з літровым рухавіком, якая па заводскіх характарыстыках працуе не толькі на бензіне, але і на метане, абыходзяцца ў 5—5,5 рубля.

А 100 кіламетраў на Seat Leon з рухавіком 1,4 літра каштуюць 5 рублёў пры яздзе па трасе і 6,5—7 рублёў у гарадскіх умовах.

Такім чынам, метанавыя аўтамабілі з пункту гледжання расходаў на паліва выглядаюць больш выгадна, чым электрамабілі. Пры гэтым яны яшчэ і даволі экалагічныя.

Карта аўтазаправачных станцый, на якіх можна заправіць аўто метанам. Фота: скрыншот з сайта btg.by

Бадай адзіны мінус аўто на метане — колькасць заправачных станцый. Па ўсёй краіне іх усяго 27: чатыры знаходзяцца ў Мінску, па дзве — у кожным абласным цэнтры, акрамя Віцебска, дзе метанавая запраўка толькі адна. Таму тым, хто жыве ў такіх гарадах, як Полацк ці Наваполацк, пра эканомію на паліве застаецца толькі марыць.

Каментары25

  • Не, не так
    26.05.2025
    галаперыдол , як я памятаю, большасць чытачоў НН жыве ўсё ж на Радзіме. Інфа ў рублях павінна быць. Але калі ў дужках прыводзілі б лічбы ў нармальнай валюце, было б файна (для тых, хто жыве ў замежжы). Яшчэ была б добрай дадатковая інфа, на якім тарыфе сядзяць тыя, хто жыве ўва ўласным доме (там вялікія розніцы ў коштах электрычнасці).
  • Тупой пиар
    26.05.2025
    Интересно посмотреть, что выплачивает страховая по размеру вреда и что стоят зачасти, которые везут по "дальней дуге" в обход всех санкций))
  • Чытач
    26.05.2025
    BYD спажывае менш: каля 15 кВ*г на 100 км летам і каля 20 кВт*г зімой у змяшаным цыкле горад-траса (дзе можна ехаць 120 - еду 120, не эканомлю). Гэта 9-12 рублёў (3-4 даляры) па 0,61 BYN за кВт*г, або ўдвая менш ад сваёй разеткі. Батарэі хапае на 300-400 км у залежнасці ад тэмпературы, таму дадатковае аўто на рухавіку ўнутранага згарання для паездак па Беларусі не патрэбнае.
    Не дзіва, што машын на зялёных нумарах усё болей і болей. Асабліва кідаюцца ў вочы таксі.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс14

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

Вынаходніцтва ў Беларусі скацілася да шматгадовага мінімуму2

У Азербайджане суддзя спрабаваў згвалціць асла і памёр — новы фэйк4

Міністр інфармацыі Маркаў хоча пастрожыць рэгуляванне рэкламы3

У Акадэміі навук прыдумалі малочную гарэлку5

Беларус запусціў дабрачынны флэшмоб у падтрымку дзяўчынкі з Беластока1

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс14

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць