Грамадства3535

«Карацей, псеўдаветэраны». «Войска НКВД». Тыкток паставіў дыягназ парадам

Святкаванне 80-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне ў Беларусі адбылося з вялікім размахам. Аднак людзі ў сацыяльных сетках масава крытыкуюць і мэты такога святкавання, і фальш, якім яно суправаджаецца.

На канале навін Мінскай вобласці размясцілі ролік з інфармацыяй аб тым, што ў сталіцы засталося 278 ветэранаў. Інфармацыя суправаджаецца відэа пажылых людзей. У каментарыях гледачы імкнуцца падлічыць узрост ветэранаў.

Найбольшая колькасць лайкаў набрала заўвагу: «Каму ў 1941 г. было 18 гадоў, цяпер павінна быць 102 гады. Якія ветэраны».

«Тых, хто рэальна ваяваў, ужо даўно няма», — лічаць іншыя.

«Мой бацька — франтавік, які прайшоў усю Другую сусветную. Дзякаваць богу, не дажыў да таго, што тыя істоты, якія нарадзіліся праз дзясяткі гадоў, гарлапаняць», — абураецца адзін з гледачоў роліка.

Аналагічныя рэакцыі суправаджаюць і сюжэт у тыктоку навін Брэсцкай вобласці. 

«Ветэраны, гэта каму 98-і вышэй…» — гэты каментарый набраў звыш 1100 лайкаў.

«Сапраўдным ветэранам павінна быць мінімум 90 гадоў і тое ім у вайну было б 15 гадоў», — дзеліцца падлікамі іншы.

Некаторыя адкрыта выказваюць сумненне, што ветэраны на відэа рэальныя:

«Калі што, так званым ветэранам зараз павінна быць 103 гады (калі ўлічыць што яны пайшлі на фронт у 41 годзе). А там сядзяць ветэраны, якім з нацяжкай 90. Карацей, псеўдаветэраны»,

«Несапраўдных з іх колькі? Сапраўдныя ўжо ўсе памерлі», «не засталося іх ужо нідзе… адзінкі можа…гэта ўжо проста несапраўдныя…»

«То-бок, атрымліваецца, палова ветэранаў гэта войска НКВД. Якія з кулямётаў забівалі адыходзячых і адпраўлялі ў лагар збеглых і вызваленых з палону», — удакладняе адзін з гледачоў.

Людзі не хаваюць раздражнення:

«Можа хопіць, ужо хутка будзе мода на тых, хто нарадзіўся падчас Другой Сусветнай вайны. У святле апошніх падзей, у людзей складваецца ўражанне, што фашыстаў перамагла дзятва 10 — 15 гадоў».

«Пра якіх ветэранаў ідзе гаворка? Ветэран працы ці тылавік? Пра каго менавіта гаворка ідзе? Праз 10 гадоў зноў будзе тое самае?»,

«Якія ветэраны? Мой дзед памёр 30 гадоў таму, што тут за ветэраны?», «а ці засталіся сапраўдныя ветэраны??? Каля ста гадоў жывуць адзінкі..…», — задаюцца пытаннямі гледачы тыкток канала belarusnovosti.

«Я нешта не разумею, святкуюць 80 гадоў перамогі, і некаторым ветэранам па 80 — 90 гадоў»,

«наогул ветэранаў практычна не засталося. А тыя хто на парадзе, прыдуманыя для галачкі. Тут не патрэбна вышэйшая матэматыка або шмат розуму каб палічыць»,— піша чалавек.

«Сапраўдныя ветэраны даўно ў зямлі ляжаць, як мой дзед, які памёр у 1967. А гэта «ветэраны» НКВД-КДБ-ФСБ па барацьбе са сваім народам», — лічыць яшчэ адзін.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары35

  • Брэст
    10.05.2025
    Людзям на фота 70-80. Некаторым 80-90. Але нікому тут не 100 гадоў.
  • Барадзед
    10.05.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Яська-гаспадар з-пад Вільні
    10.05.2025
    «…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

    Твой слуга
    Яська-гаспадар з-пад Вільні»

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць