Грамадства11

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост

Каталіцкім вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі дазволілі не прытрымлівацца паста ў пятніцу, 9 траўня, з нагоды дзяржаўнага свята Дня перамогі. Такое рашэнне прыняў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, піша Katolik.life.

Для часткі католікаў Беларусі ў Дзень перамогі адмянілі пятнічны пост

Юзаф Станеўскі дае дыспенсацыю (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страў у гэты дзень, матывуючы рашэнне тым, што «святкаванне дзяржаўнага свята Дня перамогі мае вялікае значэнне для вернікаў».

Дазвол не прытрымлівацца абавязковага для хрысціян посту ў пятніцу з нагоды свецкіх святаў лічыцца рэдкасцю і нават нонсэнсам, адзначае Katolik.life. Мінулы раз мітрапаліт Станеўскі даваў такую дыспенсацыю на 8 сакавіка 2024 года, што выклікала рэзананс сярод вернікаў.

Біскупы іншых дыяцэзій тады не давалі такіх дазволаў сваім вернікам. Цяпер таксама пакуль не паведамляецца пра аналагічныя рашэнні ў трох іншых каталіцкіх дыяцэзіях Беларусі. Праваслаўным вернікам падобных вызваленняў таксама не давалі.

Паводле цяперашняга рашэння Юзафа Станеўскага, дыспенсацыя распаўсюджваецца таксама на ўсіх католікаў, якія ў гэты дзень будуць знаходзіцца на тэрыторыі архідыяцэзіі. Усіх, хто будзе карыстацца дазволам, арцыбіскуп заахвочвае да малітвы ў інтэнцыі ахвяраў войнаў і ўзброеных канфліктаў.

Каментары1

  • Андрусь
    07.05.2025
    Ідэалогія падмяла пад сябе ўсё, нават рэлігію. Як пасля падобных рашэнняў каталіцкіх ерархаў нехта зможа верыць? Цяпер робіцца цалкам відавочным, што рэлігія - гэта шоў-бізнэс, які скіраваны на атрыманне прыбытку за ажыццяўленне дзеянняў, у магічную дзейснасць якіх вераць вернікі. Вернікі заўжды з асаблівым шанаваннем ставіліся да постаў. Але, Станеўскі даказвае, што ўсё гэта забабоны, нічога не вартыя, якія наўгоду ўладзе можна і адмяніць. Пры гэтым Станеўскі ж цудоўна разумее, што аніякай божай кары яму за гэта не будзе. Ніводзін навуковы атэізм не зрабіў для доказу хібнасці рэлігіяў больш, чым зрабілі самі папы і ксяндзы. Адныя асвячаюць ракеты і кажуць, што прага міру - гэта грэх, іншыя дазваляюць парушаць святыя каноны дзеля задавальнення ідэалагічных патрэбаў улады.
    Няўжо пасля гэтага ў Беларусі яшчэ знойдуцца дурні, які хадзіцьмуць у цэрквы і касцёлы?

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын5

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын5

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць