Свет1616

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада заявіла, што хацела б падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Яна адзначыла, што звяржэнне Нікаласа Мадура стала важным крокам для ўсяго чалавецтва, свабоды і павагі да чалавечай годнасці.

Марыя Карына Мачада падчас пратэснага мітынгу ў Каракасе, студзень 2025 года. Фота: Ariana Cubillos / AP

У інтэрв’ю Fox News Мачада падкрэсліла, што дзеянні ЗША, у тым ліку ваеннае ўмяшанне, адыгралі вырашальную ролю ў адхіленні Мадура ад улады. Паводле яе слоў, прэмія належыць усяму венесуэльскаму народу, а яна хацела б асабіста падзякаваць Трампу і падзяліць з ім гэту ўзнагароду.

Мачада атрымала Нобелеўскую прэмію міру 2025 года за самую значную за апошнія гады мірную спробу супрацьстаяць рэжыму Мадура. Яна прызналася, што не мела зносін з Трампам з моманту абвяшчэння вынікаў прэміі, хоць ён пазней і павіншаваў яе. Пры гэтым амерыканскія СМІ паведамлялі, што Трамп быў незадаволены тым, што Мачада не адмовілася ад прэміі на яго карысць.

Венесуэльская апазіцыянерка таксама паведаміла, што плануе як мага хутчэй вярнуцца ў Венесуэлу. Раней яна доўгі час хавалася пасля затрымання на антыўрадавым пратэсце ў Каракасе.

Нягледзячы на пераканаўчую перамогу Мачада на ўнутрыпартыйных выбарах апазіцыі, ёй забаранілі займаць дзяржаўныя пасады, таму на прэзідэнцкіх выбарах замест яе балатаваўся Эдмунда Гансалес. Паводле незалежных падлікаў, ён выйграў выбары, аднак уладамі пераможцам быў абвешчаны Мадура, што многія палічылі фальсіфікацыяй.

Тым часам у Венесуэле часовай выконаўцай абавязкаў прэзідэнта стала віцэ-прэзідэнтка пры Мадура Дэлсі Радрыгес. Яна заявіла пра гатоўнасць супрацоўнічаць з адміністрацыяй Трампа. У той жа дзень Мадура паўстаў перад судом у Нью-Ёрку, дзе яму выставілі абвінавачанні, у тым ліку ў наркатэрарызме і змове з мэтай паставак какаіну ў ЗША.

Каментары16

  • Filipp
    06.01.2026
    Спазнілася Мачада! Калі б адразу аддала, мела бы прэферэнцыі ад Трампа.
  • Адоль
    06.01.2026
    Яшчэ адна прагнулася і хаця Доні захапіўшы Мадуру не выказаў ніякіх намераў згішчаць ягоны рэжым і прызнаваць апазіыю, прапануе яму здзелку. Ды вось якая нявыкрутка: падзяліцца яна можа выключна грашовай прэміяй, а не лаўрэацтвам, якое надае выключна Нобіоеўскі камітэт. Але для сквапнага Трампа пэўна і гэта хлеб.
  • ●
    06.01.2026
    Большай здзекі па-над рудым уявіць нельга ,

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі15

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа66

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі15

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць