Абданан і Малекшахі на захадзе краіны фактычна перайшлі пад кантроль пратэстоўцаў. Людзі святкуюць на вуліцах, піша Fox News.

Пратэстоўцы ў Іране ўзялі пад кантроль гарады Абданан і Малекшахі на захадзе краіны. Людзі святкуюць на вуліцах і скандуюць «Смерць Хаменеі!».
Пра поўны захоп гарадоў паведаміла Нацыянальная рада супраціву Ірана.
«Сёння адбыліся сур'ёзныя падзеі ў двух гарадах на захадзе Ірана, якія фактычна былі захопленыя, і людзі цяпер святкуюць на вуліцах», — паведаміў Fox News Алі Сафаві.
Мар'ям Раджаві, абраная прэзідэнтка Нацыянальнай рады супраціву, таксама апублікавала пост у X, у якім павітала пратэстоўцаў у Малекшахі і Абданане, якія, паводле яе слоў, «прымусілі сілавікоў рэжыму адступіць».
Паведамляецца таксама пра дэманстрацыі, страйкі і вулічныя сходы ў дзясятках гарадоў у розных правінцыях.
Іранскае агенцтва Tasnim, у сваю чаргу, адмаўляе, што пратэстоўцы ўсталявалі кантроль над Абдананам. Паводле яго версіі, у горадзе сапраўды была акцыя пратэсту, аднак яна завершылася досыць хутка. Паводле звестак Tasnim, сілы бяспекі ўжылі слезацечны газ. Пасля гэтага пратэстоўцы нібыта разбегліся, а кантроль над цэнтральнымі вуліцамі перайшоў да сілавікоў.
Паводле апошніх звестак праваабарончай арганізацыі HRANA, за дзевяць дзён пратэстаў у Іране загінулі 36 чалавек, у тым ліку 34 удзельнікі вулічных акцый і два сілавікі. Акрамя гэтага, не менш за 2076 чалавек былі арыштаваныя.
Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца з 28 снежня. Яны пачаліся на галоўным гарадскім базары Тэгерана, дзе ўладальнікі многіх крам зачынілі свае гандлёвыя пункты ў знак пратэсту супраць гіперінфляцыі і рэзкіх ваганняў цэн.
29 снежня курс рыяла — іранскай нацыянальнай валюты — упаў да новага рэкорднага мінімуму (адзін рыял быў роўны прыкладна 0,00002 еўра). А ў кастрычніку, паводле звестак Сусветнага банка, харчовая інфляцыя ў Іране склала 64,2% — па гэтым паказчыку краіну ў антырэйтынгу апярэдзіў толькі Паўднёвы Судан. Эканамічны пратэст хутка ператварыўся ў пратэст супраць рэжыму аятол.
Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай
Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам
У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя
«Як толькі дыктатуры сутыкаюцца з рэальнай сілай, яны хутка церпяць паразу»
Аятала Алі Хаменэі плануе ўцячы з Ірана ў Маскву ў выпадку форс-мажору
У Іране масавыя пратэсты ўжо некалькі дзён. Пачалося з рэкорднага абвалу валюты
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
значыць пратэстоўцаў шмат, і ніхто іх не разагнаў.
Гэтак і Мінск быў "захоплены" тыдні два.