Свет3939

Хакерка з дапамогай штучнага інтэлекту публічна знішчыла «Tinder для неанацыстаў»

На хакерскай канферэнцыі Chaos Communication Congress актывістка пад псеўданімам Martha Root правяла дэманстратыўную атаку на ўльтраправы сэрвіс знаёмстваў WhiteDate. 

Падчас даклада «The Heartbreak Machine: Nazis in the Echo Chamber» Рут, якая выступала ў касцюме Ружовага рэйнджара, запусціла на сцэне Python-скрыпт і ў рэальным часе выдаліла базы звестак і рэзервовыя копіі сайтаў. Кожная каманда — ад выдалення даменаў да бэкапаў — суправаджалася воплескамі залы, паведамляе выданне dev.by.

Асаблівасць атакі ў тым, што перад знішчэннем платформы Рут разгарнула чат-бота на базе адкрытай мадэлі Llama ад Meta.

Бот быў спецыяльна навучаны весці размовы ў духу традыцыяналізму і ўльтраправых каштоўнасцяў, каб выклікаць давер карыстальнікаў і сабраць як мага больш інфармацыі да таго, як адміністрацыя заўважыць узлом.

У падказцы для мадэлі ўказвалася дэманстраваць цікавасць да «традыцыйных сямейных роляў і спадчыны», камунікаваць прыязна і пазбягаць перадачы кантактных звестак да асабістай сустрэчы.

Са слоў Рут, бяспека WhiteDate была «горшай не бывае»: поўны спіс карыстальнікаў можна было сцягнуць, проста адкрыўшы спецыяльны URL. У выніку ёй удалося атрымаць звесткі больш як 6 500 акаўнтаў, каля 86% з якіх належалі мужчынам.

Каментары39

  • Лучше
    07.01.2026
    Напомните, как ультралевые хакеры в Берлине оставили десятки тысяч людей без отопления в период аномальных морозов!
  • Лол
    07.01.2026
    Лучше, "это другое", "не всё так однозначно".
  • иии
    07.01.2026
    Лучше, и при чём здесь это? Новость то не о Берлине.

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць