Свет1111

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»

Вядомая беларуская IT-кампанія Gurtam, якая пасля падзей 2020 года рэлакавалася ў Вільню, стала тытульным партнёрам літоўскага экіпажу на знакамітым ралі-рэйдзе «Дакар-2025», які праходзіць у Саудаўскай Аравіі. Каманда выступае пад назвай Gurtam Toyota Gazoo Racing Baltics.

Балід каманды Gurtam Toyota Gazoo Racing Baltics. Фота: фэйсбук Ванагаса

За стырном спартыўнага баліда Toyota Hilux пад нумарам 216 знаходзіцца легенда літоўскага аўтаспорту Бенядзіктас Ванагас, для якога гэта ўжо 14‑ы «Дакар». Яго штурманам стаў дасведчаны Айвідас Палюкенас.

«Глыталі пыл, каб не забіць машыну»

Гонка ў Саудаўскай Аравіі ўжо ў самым разгары. Другі этап ралі ператварыўся для экіпажа ў сапраўднае выпрабаванне на трываласць. Ванагас і Палюкенас выбралі тактыку «выжывання»: яны праехалі 400 кіламетраў па камянях і высахлых рэчышчах рэк, імкнучыся зберагчы тэхніку.

«Гэта былі 400 кіламетраў выжывання. Мы не памыліліся, калі думалі, што будуць дамінаваць камяні, але атрымалі ўсё адразу. Калі я кажу, што мы не едзем на самазнішчэнне, я маю на ўвазе, што мы не хочам вылецець з «Дакара» раней часу», — пракаментаваў этап Бенядзіктас Ванагас.

Балід каманды Gurtam Toyota Gazoo Racing Baltics. Фота: фэйсбук Ванагаса
Балід каманды Gurtam Toyota Gazoo Racing Baltics. Фота: фэйсбук Ванагаса
Балід каманды Gurtam Toyota Gazoo Racing Baltics. Фота: фэйсбук Ванагаса
Балід каманды Gurtam Toyota Gazoo Racing Baltics. Фота: фэйсбук Ванагаса

Не абышлося без прыгод: экіпажу прыйшлося мяняць прабітае кола, а фінішавалі яны з яшчэ адной пашкоджанай шынай. Акрамя таго, літоўцы прапусцілі наперад больш хуткія экіпажы грандаў — Карласа Сайнса і Маціяса Экстрома. Гэта джэнтльменскі ўчынак каштаваў ім бачнасці: большую частку шляху прыйшлося ехаць у густым пыле ад чужых аўто.

Па выніках этапу каманда Gurtam заняла 24‑е месца, адстаючы ад лідара прыкладна на 16 хвілін.

Што звязвае беларусаў і літоўскага гоншчыка?

Капітан літоўскага экіпажа Бенядзіктас Ванагас. Фота: фэйсбук Ванагаса

Гэта не першы досвед супрацоўніцтва: Gurtam стаў партнёрам Ванагаса яшчэ на «Дакары-2024».

Кампанія Gurtam была заснавана ў Мінску ў 2002 годзе Аляксеем Шчурко і ягоным бацькам. Яны стварылі сусветна вядомую сістэму маніторынгу транспарту Wialon, да якой падключана больш за 4 мільёны аўтамабіляў ва ўсім свеце.

Літоўскі экіпаж баліда, спонсарам якога з'яўляецца беларуская кампанія Gurtam. Фота: фэйсбук Gurtam
Літоўская каманда на ралі «Дакар-2025». Фота: фэйсбук Ванагаса

У 2020 годзе Шчурко ўваходзіў у першы склад Каардынацыйнай рады. Пасля пачатку рэпрэсій кампанія эвакуявала супрацоўнікаў у Літву. З пачаткам вайны ва Украіне кампанія сышла з расійскага рынку, дзе была лідарам, і ліквідавала там юрыдычную асобу, а ўкраінскім кліентам дала бясплатны доступ да сэрвісаў. Сёння Gurtam уваходзіць у топы найбуйнейшых падаткаплатнікаў Літвы ў IT-сектары.

Заснавальніка Gurtam Аляксея Шчурко і Бенядзіктаса Ванагаса аб'ядноўвае не толькі бізнэс, але і любоў да тэхнікі і хуткасці — абодва захапляюцца пілатаваннем самалётаў. Летась Ванагас нават запісаў вялікае інтэрв'ю з беларускім бізнэсоўцам, дзе той расказаў пра прынцыпы пабудовы кампаніі і жыццё ў эміграцыі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Кнур
    08.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Проста жыхар
    08.01.2026
    Цьху, ну а што вы прапануеце, падтрымаць каманду маз-губаз? Не буду ўспамінаць прозвішчы мазаўскіх пілотаў, але ў 2020-м яны языкі ў дупы пазасоўвалі і сядзелі ціха, як мышы.
  • Цьху
    08.01.2026
    Проста жыхар, прапаную перадаць тыя $10K...$100K, якія пайшлі на спонсарства ў Dakar (і яшчэ памножыць на 2, плюс мінулы год) на патрэбы палітвязняў. У беларускіх кампаній і ў тых бізнэсоўцаў, якія лічаць сябе беларусамі, няма на сёння прыярытэтнейшага кірунку спонсарства.

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай20

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Бацька Андрэя Пачобута пра вызваленне сына: «Упаду перад ім на калені і пацалую яму руку»5

«Ледзь не пазадушваліся». Што за натоўп сабраўся на філфаку БДУ?17

Лукашэнкаўскіх і расійскіх шпіёнаў на мяжы сустракалі з кветкамі ВІДЭА4

Дзе «Фламінга» і наколькі яна эфектыўная? З'явіўся аналіз усіх вядомых атак нашумелымі ўкраінскімі ракетамі10

Анжаліка Борыс: Андрэй Пачобут не мае абмежаванняў, можа вярнуцца ў Беларусь6

Гарналыжны комплекс «Лагойск» выставілі на аўкцыён1

Фестываль Lidbeer сёлета ўсё ж адбудзецца1

«Давай, Братан! Убачымся на небе. А дзе яшчэ? У пекле мы былі». Памёр былы палітвязень Раман Раманаў14

Сціплая, але важная навіна: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты пакінуць АПЕК і АПЕК+ з 1 мая5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай20

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць