Свет

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Кіраўнік ірландскай нізкабюджэтнай авіякампаніі Ryanair Майкл О’Ліры заявіў, што вайна вакол Ірана ўжо нанесла сур’ёзны ўдар па авіяцыйнай галіне. Паводле яго слоў, толькі за красавік кампанія выдаткавала дадаткова 50 мільёнаў даляраў на паліва.

Майкл О'Ліры. Фота: Alan Crowhurst/Getty Images

О’Ліры адзначыў, што калі канфлікт зацягнецца, а кошт нафты застанецца на ўзроўні каля 150 даляраў за барэль, то за год дадатковыя выдаткі Ryanair могуць вырасці да 600 мільёнаў даляраў.

Асноўная праблема, паводле слоў О’Ліры, не толькі высокія цэны, але і рызыка дэфіцыту авіяцыйнага паліва ў Еўропе ўжо з чэрвеня. Пастаўкі на май пакуль не выклікаюць вялікіх асцярог, але далей сітуацыя няпэўная.

Кіраўнік Ryanair заявіў, што калі вайна хутка не скончыцца, некалькі еўрапейскіх авіякампаній могуць не вытрымаць фінансавага ціску і збанкрутаваць ужо восенню. Ён нават назваў канкрэтныя авіякампаніі, якія, на яго думку могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі, — Wizz Air і Air Baltic.

Пры гэтым ён адзначыў, што якраз для Ryanair гэта можа стварыць выгаду, бо на рынку стане менш канкурэнтаў.

Венгерскі лоўкост Wizz Air у адказ абверг словы О’Ліры і заявіў, што мае моцнае фінансавае становішча, дастатковыя рэзервы і добра падрыхтаваны да росту цэнаў на паліва.

Нягледзячы на складаную сітуацыю, Ryanair пакуль захоўвае планы росту. Кампанія чакае каля 216 мільёнаў пасажыраў у 2026 годзе і больш за 220 мільёнаў у 2027-м.

О’Ліры таксама раскрытыкаваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, абвінаваціўшы яго ў абвастрэнні канфлікту і негатыўным уплыве на сусветную эканоміку. Ён сказаў, што добрая навіна ў тым, што пасля 2028 года Трампа ўжо не будзе ў Белым доме.

Асобна кіраўнік Ryanair закрануў праблему еўрапейскіх падаткаў і збораў у аэрапортах. Ён лічыць, што высокія аэрапортныя падаткі часам шкодзяць больш, чым войны, бо застаюцца надоўга і павышаюць кошт квіткоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць