Грамадства33

У Мінску адкрываецца новы гастрадвор. Гэта самая вялікая стрытфуд-пляцоўка ў горадзе

Сёння ў Мінску правялі прэзентацыю гастрасквера (ці гастрадвара) «Маніфест». Ён размясціўся каля плошчы Якуба Коласа — на плошчах, дзе раней знаходзіўся завод вылічальнай тэхнікі імя Арджанікідзэ. Калісьці тут рабілі знакамітыя суперкамп’ютары сямейства «Мінск», піша Blizko.by.

Гастрасквер «Маніфест» размясціўся каля плошчы Якуба Коласа, яго дакладны адрас — вуліца Кульман, 1/8. Тут не толькі гастрадвор, але і цэлы квартал «Атмасфера» з офісамі (ужо працуюць 4 бізнэс-цэнтры плошчай 23 000 квадратных метраў) і іншым напаўненнем. Сцэна для канцэртаў, зялёныя зоны для адпачынку і мноства пунктаў з вулічнай ежай.

Адзначаецца, што гэта самая вялікая стрытфуд-пляцоўка ў Мінску агульнай плошчай 85 000 квадратных метраў.

Пляцоўка будзе працаваць з мая па кастрычнік з 12:00 да 23:00, а па суботах з 11:00. Вялікае адкрыццё адбудзецца 1 мая а 12‑й гадзіне.

У другой палове года абяцаюць адкрыць гастрамол «Маніфест», які, як абяцаюць, стане адным з самых вялікіх у СНД з плошчай каля 10 тысяч квадратных метраў. Будзе сцэна з экранам і каля чатырох дзясяткаў пунктаў з ежай, усё гэта разлічана на 1540 месцаў. Вось гэтая частка таксама адыдзе пад гастрадвор:

Каментары3

  • Filipp
    28.04.2026
    Я бы схадзіў.
  • Алкаш
    28.04.2026
    Самый большой телятник, самая большая пушка. Колхозная гигантомания. Наступает агония оккупационного режима
  • Ёсік
    29.04.2026
    А калісьці на гэты завод і ягоны філіял па вул. Прытыцкага прыходзіў з прапановай IBM. Але фанабэрысты ўласьнік ЗАТ "Беларусь" адказаў, што гэта вайсковыя прадпрыемствы, і няма чаго тутака рабіць замежнікам. Вынік праз чвэрць стагоддзя - сталоўка пад адкрытым небам, а на МЗВТ, хутчэй за ўсё, здача ў арэнду прыватнікам. Крэпкі хазяйствінік - пашанціла беларусам, прамысловасьць захаваў.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць