Грамадства2525

У Варшаве прэзентуюць новую кнігу Зянона Пазняка

Cустрэча з ветэранам беларускага руху Зянонам Пазняком, які прэзентуе сваю новую кнігу, прызначаная на сераду, 7 студзеня.

Кніга «Стаць у праломе мура» — гэта вялікае інтэрв'ю Зянона Пазняка (330 старонак), запісанае журналістамі ў 2013‑2015 гадах пра падзеі другой паловы ХХ стагоддзя, сведкам і ўдзельнікам якіх быў гэты дзеяч.

Месца правядзення сустрэчы — беларуская крама Vyraj па адрасе: al. Armii Ludowej 12.

Падчас сустрэчы будзе ўнікальная магчымасць набыць кнігу, выдадзеную невялікім накладам, з аўтографам аўтара.

Пачатак у 19:00 паводле варшаўскага часу. Уваход вольны.

Каментары25

  • Беларускі Крок
    06.01.2026
    Хацелася б пабачыць відэа?
    Так вось яно:
    https://m.youtube.com/watch?v=16lKukyvTng&pp=ygUl0YHRgtCw0YbRjCDRgyDQv9GA0LDQu9C-0LzQtSDQvNGD0YDQsA%3D%3D
  • Хацелася б пабачыць відэа
    06.01.2026
    Беларускі Крок, дзякуй вялікі. Вельмі цікава. Гэта сустрэча ў ЗША. Унікальная інфармацыя.
    А новая прэзентацыя будзе ў Варшаве. Тут нядаўна розныя новыя падзеі адбыліся, можа хтосьці задасць новыя пытанні. Цікава было б паглядзець і варшаўскую сустрэчу.
  • Нікому не цікава
    06.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць