Свет77

ЗША рыхтуюцца да новай аперацыі па захопе расійскага танкера, які раней уцёк ад пераследу каля берагоў Венесуэлы

ЗША рыхтуюць штурм нафтатанкера, які пасля пачатку свайго пераследу падняў расійскі сцяг і быў афіцыйна ўнесены ў расійскі рэестр судоў, паведамляюць тэлеканалы CNN і CBS News са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў. Раней танкер ішоў пад іншымі сцягамі, і яго даныя не ўваходзілі ў расійскія базы.

Фота ілюстрацыйнае

Амерыканскія вайскоўцы ўжо рыхтуюць аперацыю па захопу танкера Marinera, які быў раней вядомы як Bella 1 і знаходзіцца пад назіраннем з сярэдзіны снежня.

Аперацыя можа пачацца ўжо на гэтым тыдні, аднак, як і любыя іншыя планы Пентагона, можа быць адмененая. Падрыхтоўка ўключае вялікае перакіданне вайсковай тэхнікі ў Вялікабрытанію: на авіябазах Фэрфард і Лейкенхіт прызямліліся 12 самалётаў C-17, два верталёты V-22 Osprey і два штурмавікі AC-130.

Танкер ішоў з Ірана ў Венесуэлу, але ў сярэдзіне снежня змяніў курс, каб пазбегнуць затрымання амерыканскай берагавай аховай.

ЗША палічылі, што судна парушыла блакаду Венесуэлы, уведзеную Дональдам Трампам для танкераў, якія трапілі пад санкцыі. Амерыканцы атрымалі ордар на арышт танкера, але ў іх тады не атрымалася падняцца на яго борт.

Пасля гэтага экіпаж намаляваў на корпусе танкера расійскі сцяг і заявіў, што судна знаходзіцца пад абаронай Расіі. Танкер быў афіцыйна зарэгістраваны ў расійскім рэестры, а Масква даслала Вашынгтону дыпламатычную ноту з патрабаваннем спыніць пераслед.

Амерыканскія чыноўнікі, аднак, лічаць, што гэта не абараняе судна, бо калі берагавая ахова ўпершыню паспрабавала яго затрымаць, ён не меў сапраўднага нацыянальнага сцяга. Танкер Marinera раней быў зарэгістраваны ў Панаме і знаходзіцца пад санкцыямі ЗША з 2024 года за перавозку іранскай нафты.

ЗША перадусім хочуць захапіць судна, а не затапіць яго. Падобная аперацыя ўжо праводзілася раней з танкерам The Skipper і іншымі суднамі, але цяпер яна будзе складанейшая з-за дрэннага надвор’я і расійскіх заяваў. Магчымы канфлікт паміж Вашынгтонам і Масквой у выніку гэтага зусім не выключаецца.

Па апошніх даных, танкер рухаецца на поўначы Атлантычнага акіяна ўздоўж берагоў Вялікабрытаніі. МЗС Расіі заявіла, што сочыць за сітуацыяй і падкрэсліла, што судна нібыта плавае ў міжнародных водах пад расійскім сцягам і ў поўнай адпаведнасці з нормамі міжнароднага марскога права.

Каментары7

  • a.hto.tam.idze
    06.01.2026
    Ужо трэці тыдзень рыхтуюцца. Супер-хуткі танкер нейкі да зубоў узброены.
  • Кто танцует последним?
    06.01.2026
    a.hto.tam.idze, Мадуро тоже так думал!)
  • Trrrrrrrrr
    06.01.2026
    На левым борце , пад кадлубам , два мяхі з кексам 🙈 😂

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць