Свет2525

Амерыканскія дэсантнікі высадзіліся на танкер Marinera, які падчас пагоні змяніў сцяг на расійскі

Амерыканскія вайскоўцы ажыццявілі захоп нафтавага танкера Marinera (раней Bella 1), які, як сцвярджаецца, звязаны з Расіяй. Гэта першы выпадак, калі амерыканцы захопліваюць судна «ценявога флоту», што ідзе пад расійскім сцягам.

Меркаваныя кадры пачатку захопу танкера. Фота: RT

Пра пачатак аперацыі паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы, а таксама расійскія каналы, сярод іх RT, якія апублікавалі фота і відэа інцыдэнту. Паводле наяўнай інфармацыі, вайскоўцы, як мяркуецца — амерыканскія, высадзіліся на борт судна. Пасля гэтага танкер, які знаходзіўся ў Паўночным моры, змяніў курс на паўднёвы.

Са звестак Reuters, аперацыя праводзіцца Берагавой аховай і Узброенымі сіламі ЗША, на борт высадзіўся дэсант. У момант правядзення аперацыі ў непасрэднай блізкасці знаходзіліся расійскія вайсковыя судны, у тым ліку расійская падводная лодка. Расія выслала караблі ВМС насустрач танкеру, аднак амерыканцаў гэта не спыніла.

Міністэрства замежных спраў Расіі заявіла ТАСС, што з трывогай сочыць за сітуацыяй. У ведамстве выказалі здзіўленне, што расійскаму судну «надаецца павышаная і відавочна не суразмерная яго мірнаму статусу ўвага з боку ваенных ЗША і НАТА».

Меркаваныя кадры пачатку захопу танкера. Фота: RT
Меркаваныя кадры пачатку захопу танкера. Фота: RT

Гісторыя пераследу танкера цягнулася некалькі тыдняў. Судна, якое раней насіла назву Bella 1 і хадзіла пад сцягам Панамы, знаходзілася ў санкцыйных спісах ЗША з-за транспартавання іранскай нафты.

Канфлікт абвастрыўся ў канцы снежня, калі судна ішло ў Венесуэлу. Яно не змагло зайсці ў порт і загрузіцца нафтай, бо амерыканцы паспрабавалі здагнаць і перахапіць яго там. Тады экіпаж танкера не дазволіў амерыканскім вайскоўцам падняцца на борт, з-за чаго тыя пачалі пераслед.

Уцякаючы ад пагоні, члены экіпажа пайшлі на хітрыкі: яны намалявалі на сваім борце выяву сцяга Расіі. Праз некалькі дзён пасля інцыдэнту судна змяніла назву з Bella 1 на Marinera. Яго таксама аператыўна ўнеслі ў Расійскі марскі рэгістр суднаходства.

Змена курсу танкера.

У адказ на пераслед, як паведамляла The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскага чыноўніка, Расія накіравала падводную лодку і іншыя вайсковыя марскія сродкі для суправаджэння пустога нафтавага танкера. Па звестках выдання, напярэдадні захопу судна знаходзілася прыкладна за 300 міль (~480 км) на поўдзень ад Ісландыі і рухалася ў бок Паўночнага мора, дзе яго працягвала адсочваць амерыканская берагавая ахова.

Каментары25

  • .
    07.01.2026
    "У момант правядзення аперацыі ў непасрэднай блізкасці знаходзіліся расійскія вайсковыя судны, у тым ліку расійская падводная лодка"

    А Вовочка думал, что Трамп забудет про унижение на Аляске? Вот Донни и поводил по губам при пацанах. Отвечать будешь, или пойдешь пацанам объяснять, что с сегодняшнего дня все в низком статусе? Все по понятиям, прямо как у вас любят.
  • Дед Талаш
    07.01.2026
    Ха-ха, смотрите чтобы в трюмах орешник не нашли!
  • Хворбз
    07.01.2026
    Апршні здымак у гэтым артыкуле- як графік эвалюцыі расейскага "велічія".

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць