Эканоміка77

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне

Адзін за адным засакрэчваюцца ўсё новыя раздзелы статыстыкі: ад колькасці прададзеных участкаў да лічбы крэмацый і аб'ёмаў вытворчасці соевага соусу.

Фота: Anton Petrus / Getty Images

На тое, што Пекін перастаў публікаваць сотні статыстычных паказчыкаў, з-за чаго становіцца ўсё цяжэй зразумець, што адбываецца ў краіне, звярнула ўвагу выданне The Wall Street Journal. У цэлым, як адзначае выданне, кітайскія ўлады перасталі публікаваць сотні статыстычных паказчыкаў, якія раней выкарыстоўваліся даследчыкамі і інвестарамі.

Сам Пекін або маўчыць, або спасылаецца на перагляд метадалогіі. У 2023 годзе, калі беспрацоўе сярод моладзі дасягнула рэкордных 21,3%, урад проста перастаў публікаваць адпаведны паказчык. Пазней яго замянілі новай метадалогіяй, якая выключала навучэнцаў — і лічба раптоўна знізілася да 14,9%. Эканамісты здзіўленыя: паводле міжнародных стандартаў, калі навучэнец ці выпускнік шукае сабе працу, ён лічыцца беспрацоўным.

Афіцыйныя паказчыкі росту ВУП — стабільныя 5% на год — не выклікаюць даверу. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што рэальны рост у 2024 годзе склаў усяго 2—3%. Даследчая група Rhodium ацэньвае яго ў 2,4%, Goldman Sachs — у 3,7%.

Доступ да інфармацыі ўскладнены не толькі для шырокай публікі, але і для прафесіяналаў. Пасля прыняцця закона аб абароне даных у 2021 годзе многія платформы абмежавалі доступ іншаземцам да статыстыкі — ад рознічнага гандлю да спадарожнікавых здымкаў.

Каб атрымаць больш праўдзівую карціну эканамічнага росту Кітая, эканамісты ўсё часцей звяртаюцца да альтэрнатыўных крыніц: аналізуюць касавыя зборы кінатэатраў, спадарожнікавыя здымкі начнога асвятлення, сочаць за загрузкай цэментных заводаў і спажываннем электраэнергіі, а таксама выкарыстоўваюць даныя пра перамяшчэнні людзей з картаграфічных сэрвісаў, каб ацаніць дзелавую актыўнасць у рэальным часе.

Цэнзура як інструмент кіравання

Кантроль над данымі стаў часткай кітайскай рэальнасці. Пасля адмены палітыкі «нулявога COVID» у канцы 2022 года стала недаступнай статыстыка пра колькасць крэмацый. Гэта асабліва важна на фоне ацэнак, што ад вірусу маглі памерці ад 1,3 да 2,1 мільёна чалавек. Паралельна ўлады пачалі цэнзураваць абмеркаванне пандэміі ў сацсетках.

Даныя, якія тычацца рынку нерухомасці, таксама зніклі. У 2022 годзе даследчы цэнтр Beike паведаміў, што лічба кватэр у 28 кітайскіх гарадах, якія пустуюць, перавысіў паказчыкі ЗША. Праз некалькі дзён справаздачу адклікалі з выбачэннямі — нібыта з-за памылак. Аналітыкі перакананыя: прычынай была палітычная цэнзура.

Сярод даных, якія сталі недаступнымі, — запазычанасць аператараў платных дарог, колькасць новых інвестараў на фондавай біржы. Некаторыя даныя знікаюць без тлумачэнняў. Напрыклад, перасталі публікаваць звесткі пра памеры прыбіральняў у пачатковых школах (пазней вярнуліся). Статыстыка па соевым соусе знікла ў маі 2021 года і дагэтуль не адноўленая.

Навошта ўсё гэта Кітаю?

Камуністычная партыя Кітая даўно разглядае «эканамічны рост» як падмурак сваёй легітымнасці. Прызнанне маштабаў беспрацоўя, падзення нараджальнасці або росту запазычанасці — гэта прызнанне слабасці. І напярэдадні абвастрэння геапалітычнага супрацьстаяння з ЗША Пекін, відаць, вырашыў: лепш няхай даных не будзе ўвогуле, чым яны будуць кепскія.

Аднак замоўчванне рэальнасці праблем не вырашае. Гэта добра відаць, напрыклад, на фондавай біржы.

Вясной 2024 года, калі замежныя інвестары пачалі масава выводзіць сродкі з кітайскіх актываў, біржы Шанхая і Шэньчжэня раптам перасталі публікаваць звесткі пра дзеянні замежных удзельнікаў. Індэкс CSI 300 працягваў падаць чатыры месяцы запар — пакуль улады не паабяцалі новы пакет падтрымкі ў верасні.

Калі перастаюць публікавацца нават даныя пра колькасць прададзеных зямельных участкаў або колькасць прышчэпак ад туберкулёзу для немаўлят, можна гаварыць пра сістэмную зачыстку інфармацыйнага поля. Кітай ператварае статыстыку з інструмента аналізу ў інструмент кантролю. Але доўгатэрміновае наступства такой палітыкі — страта даверу як з боку замежных інвестараў, так і з боку ўласнага насельніцтва, як некалі было ў СССР, дзе таксама хавалі ўсё. Пакуль пад цяжарам назапашаных эканамічных праблем не абрынуліся спачатку адносны дабрабыт, а пасля і сама сістэма.

Каментары7

  • бабруйчанін
    05.05.2025
    Да другога захода Трампа каб сустрэцца з Байдэнам Сі Цзіньпін звольніл зменіл міністра абароны які знаходзілся пад санкцыямі Штатаў Дзесці год таму зніклі камандуюшчы ракетнымі пво войскамі і з дзесятак хенералаў.У эканомікі таксама шмат ???? Правакуючы хаос Трамп паскорвае крызіс і ў Кітаі ..
    Кітай Рф Штаты выглядалі " сталпамі монстрамі" калі закулісамі шахер махеры кісенджэрылі
    Калі " маскі скінуты" ..то і другая армія другая і дзядзя Сэм хутчэй дзедушка ..з асабістасцямі і дракон папяровы
  • Кітаехейтар
    06.05.2025
    Вельмі добра. Можа ўжо нарэшце паваліцца гэтая пачвара
  • Зоя
    06.05.2025
    бабруйчанін, лукинский троль, что это ты пьешь на работе?

Цяпер чытаюць

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным30

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Мельнікава прыляцела на Шры-Ланку, але пасля паляцела далей — Цімур Алеўскі20

Беларусам прапануюць дзіўную падпрацоўку за 1000 рублёў у дзень3

У большасці абласных гарадоў 9 мая правядуць «Бессмяротны полк»7

У Расію перакінулі комплексы C-300 і C-400 з Беларусі

У мінскім «Цэнтральным» зноў прадаюць кіндары за бесцань1

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі6

Зборная Беларусі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па пляжным футболе6

Зяленскі: Украіна змагалася з нямецкім нацызмам, а цяпер змагаецца з рускім5

Расія выплаціць ветэранам Другой сусветнай вайны менш за ўсіх у СНД5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным30

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць