Грамадства1818

Хто цяпер будзе выплачваць па 1000 еўра палітвязням, якія раней выдаваў «Байсол»? А ніхто і не ведае

Дырэктар фонду «Краіна для жыцця» Вячаслаў Жукаў кажа, што працэдуру яшчэ толькі трэба распрацаваць: «Мы пакуль не ведаем і вядзем абмеркаванні, як нам гэта зрабіць».

Андрэй Стрыжак

Пасля таго, як стала вядома пра выключэнне «Байсола» з Міжнароднага гуманітарнага фонду, паўстала пытанне — ці працягнуцца выплаты па 1000 еўра кожнаму палітвязню, якія «Байсол» рабіў са сродкаў МГФ? У размове з «Белсатам» пра гэта расказаў праектны дырэктар фонду «Краіна для жыцця» Вячаслаў Жукаў. «Краіна для жыцця» — сябра кіруючага органу МГФ.

Уся камунікацыя з BYSOL будзе спыненая ў бліжэйшы час

Паводле Вячаслава Жукава, выплаты па 1000 еўра, якія дагэтуль рабіліся праз BYSOL (напрыклад, гэтыя грошы атрымаў 31 палітвязень з вызваленых 11 верасня 2025 года), цяпер становяцца задачай для Міжнароднага гуманітарнага фонду, якую давядзецца вырашаць. Праз «Байсол» атрымліваць гэтую дапамогу цяпер стане немагчымым — МГФ мае намер у самы бліжэйшы час спыніць усе партнёрскія адносіны і камунікацыю з фондам, пасля таго, як будуць выкананыя апошнія сумесныя абавязальніцтвы перад бенефіцыярамі.

«Байсол» не будзе атрымліваць грошы ад МГФ і выплочваць штосьці з яго сродкаў. Пытанне цяпер, як мы зробім унутры МГФ так, каб бенефіцыяры працягнулі атрымліваць гэтую дапамогу ці нейкую іншую, але падобную. У гэтым нашая задача цяпер», — кажа Вячаслаў.

На гэты момант у самога МГФ няма ніякіх інструментаў дапамогі. Гэты фонд з’яўляецца дадатковым фінансавым інструментам, у якога арганізацыі могуць запытваць грошы для рэалізацыі сваіх праграмаў. Ніводная арганізацыя не мае на сёння такой праграмы дапамогі па 1000 еўра, як «Байсол». Таму, па словах Вячаслава Жукава, цяпер стаіць задача ці знайсці некага, хто возьме на сябе гэты абавязак, каб палітвязні не згубілі падтрымку, ці трансфармаваць саму праграму.

«Магчыма, гэта будуць выплаты па 500 ці па 1500 еўра — мы пакуль не ведаем і вядзем абмеркаванні, як нам гэта зрабіць. Але дакладна магу сказаць, што МГФ не будзе выдзяляць ніякія сродкі «Байсолу». Магу сказаць дакладна, што калі «Байсол» цяпер будзе выплочваць па тысячы, то гэта будуць не грошы МГФ», — кажа суразмоўца «Белсата».

Каментары18

  • Ёсьць ідэя
    26.09.2025
    Можна зрабіць яшчэ адно профільнае міністэрства ў кабінеце-пераходзе. Назваць "міністэрства каардынацыі". І тады справа будзе ВЫРАШАНА.
  • Оляля
    26.09.2025
    Ох, а гэта Наста х*і рассылала? Во хай Стрыжаку цяпер галава і баліць. А то ях гаўно рабіць - то калі ласка, а як наступствы (партнеры спыняюць супрацу, аперацыйная дырэктарка сышла) - то Стрыжак нібы не пры чым
  • Левак
    26.09.2025
    Главное что женщины политзаключённые будут в безопасности и вокруг них не будет крутиться сексуальный хищник.
    Мужикам наверное не понять, что значит пережить репрессии а потом с горки подвергнуться сексуальному аббюзу
    А деньги выплачивать найдётся кому, главное чтобы были

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць