Сяргей Ціханоўскі апублікаваў адкрыты ліст, у якім патлумачыў свае паводзіны са Святланай на сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку. Там пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку. Прыводзім гэты ліст.

1. Я вельмі паважліва стаўлюся да сваёй жонкі і да яе старанняў. І раблю ўсё, каб яна пра гэта ведала.
2. Мая грубасць учора выяўлялася не столькі ў думках, колькі ў інтанацыі. Ведаю за сабой гэты грэх. Гэтая ж прамалінейная інтанацыя была маім галоўным палітычным інструментам у 2020 годзе.
3. Той факт, што я не высыпаюся, хвалююся, не апраўдвае маіх манер ва ўчорашняй сітуацыі на плошчы ў Нью-Ёрку.
4. Я злаваўся на тое, што мяне спрабуюць выкарыстаць. Выкарыстаць як талісман. Не кажуць ні пра мэты, ні пра расклад сустрэч і інтэрв'ю. Не цікавяцца маім меркаваннем.
5. Я сапраўды хацеў паўтары гадзіны пабыць разам з беларусамі і Святланай. Пра інтэрв'ю на CNN мяне паставілі перад фактам за 20 хвілін да стрыму. Яно было непрадбачаным, нязначным, а можа і шкодным у дадзеным палітычным кантэксце. Такое інтэрв'ю дакладна не трэба было прызначаць на той жа час, што і даўно запланаваную сустрэчу з дыяспарай.
6. Мы занадта часта разыходзімся ў меркаваннях з акружэннем Святланы. Гэта праблема.
Я ўсведамляю, што павінен зрабіць гэта з мінімальнымі выдаткамі для нашай агульнай справы.
Шчыра ваш, Сяргей Ціханоўскі.
-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары