Грамадства5555

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку

Святлана і Сяргей Ціханоўскія правялі сустрэчу з беларускай дыяспарай у Нью-Ёрку. Размова атрымалася шчырай, часам напружанай, і закранула самыя балючыя пытанні: вызваленне палітвязняў, стратэгію перамен і ролю саміх беларусаў замежжа.

Сяргей Ціханоўскі распытвае Святлану Ціханоўскую пра яе сустрэчы ў Нью-Ёрку. Скрын відэа: stranazhizni / YouTube

«Мы з цяжкасцю дабраліся да гэтага пункту», — адзначыў Сяргей Ціханоўскі ў сваім стрыме з сустрэчы з беларусамі ў Нью-Ёрку. Ён расказаў, што праз рух шматлікіх картэжаў сусветных лідараў цэнтральныя вуліцы горада былі перакрытыя. Гэта прывяло да значных затрымак.

Важна адзначыць, што сама сустрэча, паводле слоў Сяргея Ціханоўскага, пераносілася тры разы з ініцыятывы Офіса, што стварала пэўнае напружанне. Некаторыя ўдзельнікі прыляцелі на сустрэчу з іншых штатаў, у прыватнасці, з Маямі.

Перад пачаткам сустрэчы Ціханоўскі папрасіў Святлану расказаць пра яе сустрэчы з палітыкамі на палях Генеральнай Асамблеі ААН. Святлана Ціханоўская расказала, што сустрэлася з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, а таксама з міністрамі замежных спраў Германіі і Украіны.

Заўважыўшы, што музыка спазнілася праз заторы, Сяргей Ціханоўcкі ўключыў на тэлефоне гімн «Краіны для жыцця» і разам са Святланай падышоў да групы з некалькіх дзясяткаў беларусаў, якая чакала іх у скверы.

Галоўная тэма — палітвязні

Цэнтральнай тэмай размовы стала вызваленне палітвязняў. Сяргей Ціханоўскі ўзняў пытанне аб перамовах наконт вызвалення 1300 беларусаў, якія вядзе адміністрацыя Дональда Трампа. Святлана Ціханоўская пацвердзіла, што гэта прыярытэт нумар адзін, і выказала ўдзячнасць амерыканскаму боку за намаганні.

«Наша задача, канечне, каб былі вызваленыя ўсе. І лічба не 1300 людзей, а нашмат-нашмат больш», — падкрэсліла яна.

Ціханоўская дадала, што яе Офіс знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Дзярждэпартаментам ЗША, на палях канферэнцыі яна мела сустрэчу з генералам Кітам Келагам. Пры гэтым Ціханоўская адзначыла, што дэталі перамоваў не могуць быць агучаны, бо «пэўная інфармацыя патрабуе цішыні, каб не сарваць здзелку».

Сяргей Ціханоўскі ў сваёй манеры задаваў прамыя і вострыя пытанні жонцы аб стратэгіі вяртання беларусаў дадому. Адказваючы, Святлана Ціханоўская акрэсліла два асноўныя напрамкі: ціск на рэжым з боку міжнароднай супольнасці і ўзмацненне грамадства і беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Сустрэча ці інтэрв'ю СNN?

Кульмінацыяй сустрэчы стаў напружаны момант, калі памочнікі паспрабавалі забраць Святлану на тэрміновае інтэрв'ю для тэлеканала CNN. Сяргей рэзка выступіў супраць, заявіўшы, што сустрэча з людзьмі, якую некалькі разоў пераносілі, важнейшая.

«Я думаю, што нам трэба паразмаўляць з беларусамі, як запланавана, на працягу гадзіны, і не сыходзіць адсюль на інтэрв'ю на CNN. Гэта не той канал, які патрэбны. Гэта ж не Fox News. Fox News — вось гэта канал, які глядзіць Дональд Трамп, і яму будзе прыемна ўбачыць Святлану Георгіеўну на Fox News і вызваліць нашых хлопцаў. А калі ён убачыць яе на CNN, то мне здаецца, што будзе адваротны эфект. Акрамя таго, у нас гэтая сустрэча задоўга была запланаваная, і я лічу, што брыдка, няправільна будзе кінуць беларусаў тут і пайсці на CNN, сябры. Гэта маё меркаванне.

Сустрэча па ініцыятыве Офіса Святланы Ціханоўскай пераносілася тры разы, час пераносіўся неаднаразова. І сёння яны гавораць: «Вось мы хочам на CNN ісці, гэта вельмі важны эфір. (…) Калі яна сыходзіць, ну тады давядзецца згарнуць нашае мерапрыемства і разысціся.

Гэта робіць усё вось грамадзянін Франак (Ціханоўскі паказаў па дарадцу Святланы Франака Вячорку — НН). Яму трэба пабольш інтэрв'ю, пабольш івэнтаў і гэтак далей. (…) Я настойваю, каб вы засталіся тут, і мы правялі івэнт паводле плану».

Момант дыскусіі. Франак Вячорка стаіць крайні справа. Скрын відэа: stranazhizni / YouTube

Пасля кароткай, але напружанай дыскусіі, інтэрв'ю CNN было адменена, і Святлана Ціханоўская засталася з людзьмі.

«Вельмі прыемна, што сёння наша сустрэча з беларусамі аказалася важнейшай за інтэрв'ю на CNN», — падсумаваў Сяргей.

Роля дыяспары

Падчас сустрэчы былі ўзнятыя надзённыя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў ЗША, у прыватнасці, пагроза дэпартацыі. Адзін з удзельнікаў спытаў, ці можна дамовіцца з амерыканскімі ўладамі, каб у выпадку дэпартацыі беларусаў накіроўвалі не ў Беларусь, дзе іх чакае турма, а ў бяспечныя трэція краіны, такія як Польшча ці Літва.

Святлана Ціханоўская адказала, што яе Офіс аказвае юрыдычную і палітычную дапамогу людзям, якія знаходзяцца на мяжы дэпартацыі. Яна патлумачыла, што яны прагаворваюць гэтую праблему на палітычным узроўні, але сітуацыя ўскладняецца зменамі ў міграцыйным заканадаўстве ЗША. Таму вырашыць такія справы кропкава, насуперак закону, немагчыма. Асноўныя намаганні накіраваны на тое, каб знайсці для чалавека юрыдычныя падставы застацца ў краіне.

Далей дыскусія перайшла да пытання аб ролі і актыўнасці самой дыяспары. У адказ на пытанне, што могуць зрабіць беларусы замежжа падчас Генасамблеі ААН, Святлана Ціханоўская заўважыла:

«Кожны раз, калі я прыязджаю на ААН, я бачу ці Палестыну, ці іншыя краіны, якія стаяць з сцягамі. Я яшчэ ні разу не бачыла там беларусаў.(…) Да гэтых людзей падыходзяць усе СМІ, пытаюцца: «У чым праблема? Чаму вы стаіце? За што вы адвакатуеце?» І вось тады ваш голас быў бы вельмі гучны».

Сяргей Ціханоўскі эмацыйна падтрымаў гэтую думку, перавёўшы адказнасць на саміх прысутных. Ён адзначыў, што дыяспара часта выказвае незадаволенасць працай Офіса, але сама не праяўляе дастатковай ініцыятывы. Ён раскрытыкаваў пасіўнасць беларусаў у ЗША і прапанаваў канкрэтны план дзеянняў: арганізавацца, сабраць сродкі і наняць прафесійнага амерыканскага юрыста, які б цэнтралізавана займаўся справамі беларусаў, якім пагражае дэпартацыя, і прадстаўляў бы іх інтарэсы.

Святлана і Сяргей Ціханоўскія разам з беларусамі ў Нью-Ёрку. Скрын відэа: stranazhizni / YouTube

«Сябры, калі вы будзеце выходзіць, будзеце прыцягваць увагу, то будзе і вынік. Калі вы ўжо ўсё вырашылі, што вы жывяце ў гэтых краінах, дзе вы знаходзіцеся, ужо не верыце ў перамены, ну чаго вы прад'яўляеце гэтыя прэтэнзіі да Офіса? Іх некалькі чалавек усяго, яны робяць велізарную працу. (…) Пытанне не да яе і не да яе каманды, а пытанне да нас, да беларусаў. Давайце задумаемся і давайце рабіць.

А беларусам у ЗША я рэкамендую: знайдзіце сабе прадстаўніка, які будзе вырашаць вашыя пытанні. Ва ўсіх краін, ва ўсіх дыяспар, нават у кожным штаце ёсць. А вы не можаце на ўсё ЗША аднаго такога чалавека знайсці, скінуцца, каб ён вырашаў пытанні з кейсамі, вось як у Артура Сянько, з іншымі [кейсамі], які быў бы ў тэме, узаемадзейнічаў бы з Офісам»

Ён таксама адзначыў, што фокус увагі дыяспары ўсё больш зрушваецца з агульнай мэты — вяртання дадому — на вырашэнне асабістых праблем, такіх як легалізацыя і пагроза дэпартацыі:

«Беларускую дыяспару ў Нью-Ёрку больш цікавіць пытанне самім не патрапіць у дэтэншэн замест таго, каб галоўнае пытанне цікавіла, як нам усім вярнуцца дадому. (…)

Пры гэтым вы ніяк не можаце знайсці сабе прадстаўніка тут, які будзе лабіраваць вашыя інтарэсы, які будзе вырашаць гэтыя кейсы і гэтак далей. І ўрэшце рэшт, узаемадзейнічаць з тым жа Офісам Святланы Ціханоўскай. У іх няма на яго грошай, няма. А вы можаце гэтага чалавека знайсці, і ён будзе прадстаўляць вашыя інтарэсы. Што вам замінае? Ну я не магу зразумець. Што?»

Сустрэча завяршылася традыцыйна: агульнымі і персанальнымі фотаздымкамі, аўтографамі і шматразовым скандаваннем «Жыве Беларусь!».

Каментары55

  • 1
    24.09.2025
    Нейкі дылетанцкі жах адбываецца. Сарвалі дамоўленае інтерв'ю, пнулі CNN, параўнаўшы з Fox News, палезлі ў амерыканскія ўнутрыпалітычныя справы. Хіба так робіцца? На здымку у Франака, падобна, рэакцыя на такія падзеі на твары напісаная.
  • Фарс
    24.09.2025
    Гэта ўжо нейкі цырк, сапраўды.
  • Жора
    24.09.2025
    Чым болей фота з Ціханоўскай, тым даўжэй цягнецца камедзь ейнага "лідарства".

Цяпер чытаюць

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады2

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Без Кітая пуцінская Расія — нішто6

Аналіз ДНК раскрыў шакуючую праўду пра бацькоў Тутанхамона4

Дзяржаўнае выданне: «Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай», «бо ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР»6

Пад Варшавай дзікі залезлі на футбольнае поле і моцна яго перарылі ФОТЫ3

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны30

У Варшаве перапахаваюць пісьменніка Сяргея Пясецкага4

Перавозчыкі ўжо аднавілі прамыя рэйсы ў Польшчу. Колькі цяпер каштуюць білеты4

«Дзіда трапіла яму ў грудзі». Падчас прадстаўлення ў Лідзе смяротна паранілі каня3

Трамп дазволіў НАТА збіваць расійскія самалёты і пахваліў Украіну за выдатную працу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады2

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць