Свет3232

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Пасля сённяшняй сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з рэзкай заявай у сваёй сацсетцы Truth Social. Пасля ён паўтарыў тыя ж думкі на сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Angelina Katsanis

«Пасля таго як я азнаёміўся з сітуацыяй у ваеннай і эканамічнай сферах Украіны і Расіі і цалкам яе зразумеў, а таксама ўбачыў эканамічныя цяжкасці, якія яна выклікае ў Расіі, я лічу, што Украіна пры падтрымцы Еўрапейскага Cаюза здольная змагацца і вярнуць усю сваю тэрыторыю ў ранейшых межах.

З часам, цярпеннем і фінансавай падтрымкай Еўропы і, у прыватнасці, НАТА, аднаўленне першапачатковых межаў, з якіх пачалася гэтая вайна, цалкам магчымае. Чаму б і не?

Расія ўжо тры з паловай гады вядзе бессэнсоўную вайну, якую сапраўды магутная дзяржава магла б выйграць менш чым за тыдзень. Гэта не робіць Расіі гонару. Насамрэч, гэта хутчэй паказвае, што яна — «папяровы тыгр».

Калі жыхары Масквы і ўсіх вялікіх гарадоў, пасёлкаў і раёнаў па ўсёй Расіі даведаюцца, што насамрэч адбываецца на гэтай вайне, зразумеюць, што амаль немагчыма дастаць бензін праз доўгія чэргі, і сутыкнуцца з усімі іншымі праблемамі ваеннай эканомікі, дзе большая частка сродкаў траціцца на барацьбу з Украінай, якая мае вялікі дух і толькі мацнее, — Украіна зможа вярнуць сваю краіну ў ранейшым выглядзе і, хто ведае, магчыма, нават пайсці далей!

Пуцін і Расія перажываюць сур'ёзныя эканамічныя цяжкасці, і цяпер надышоў час Украіне дзейнічаць.

У кожным разе, я зычу абедзвюм краінам усяго найлепшага. Мы працягнем пастаўляць зброю ў НАТА, каб НАТА рабіла з ёй тое, што лічыць патрэбным. Поспехаў усім!», — напісаў прэзідэнт ЗША.

Каментары32

  • Переводчик
    23.09.2025
    Вы, можете отвоевать, но как-нибудь самии. Нато должны сбивает самолеты рф, но сами и отвечать тоже сами. Это если коротко.
  • Андрусь
    23.09.2025
    Дзякуй Дональд!!!!
  • Жвір
    23.09.2025
    То казаў Зяленскаму, што ў таго няма картаў, і трэба аддаць тэрыторыі ў абмен на мір )) то цяпер кажа, што Ўкраіна здольная адваяваць свае тэрыторыі. Паміж заявамі прайшло 3 месяцы... :))

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць18

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра працуе таксама ў Абхазіі2

Зяленскі: Украіна будзе старацца прымусіць РФ скончыць вайну да зімы1

Дрон упаў на пляж пад Геленджыкам, куды ездзіць шмат беларускіх турыстаў — загінулі шэсць чалавек ВІДЭА24

У Беластоку хуліганы прычапіліся да беларускай сям’і і пачалі яе абражаць24

Першая віцэ-міс Беларусі выйшла замуж ФОТЫ11

Стас Мытнік з Akute стварыў сольны праект — паслухайце яго дэбютны трэк1

МЗС Расіі дало нечаканае тлумачэнне выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране6

З серады на адну капейчыну падаражэе бензін

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць18

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць