Вялікая Шанхайская агламерацыя дасягнула насельніцтва ў 100 млн чалавек.

У дэльце Янцзы размешчаны мегаполіс Шанхай з насельніцтвам у 24 млн чалавек, 8-мільённыя Нантынь і Ханчжоў ды два дзясяткі гарадоў з насельніцтвам звыш 3 млн чалавек. Агулам насельніцтва рэгіёну памерам 200 на 300 км дасягнула 100 млн, распавядаюць «Ведомости».
Рэгіён стаў эканамічнай сталіцай Кітая, яго сумарны ВУП перавысіў 1 трлн даляраў (гэта ўсё роўна менш за Нью-Ёрк) альбо 20% ВУП Кітая.
Мясцовых жыхароў адрознівае высокая нават па кітайскіх мерках працавітасць і «прадпрымальніцкая жылка». Гэта можна патлумачыць традыцыяй вырошчвання рысу, што патрабуе ўважлівага дагляду — рабскі труд не паказвае эфектыўнасці, прыходзіцца пераходзіць да ўсё больш прагрэсіўных спосабаў вядзення гаспадаркі. Эканамічныя рэформы Кітая апошніх 40 год зрабілі Шанхай асабліва прывабным для бізнесу.
Развіццё не спыняецца і сёння. Напрыклад, на транспартную сетку выдаткоўваюцца шалёныя грошы: звышхуткасная чыгунка між Шанхаем, Нантынь і Ханджоў каштавала 100 млрд даляраў.

Але гарады рэгіёну сутыкаюцца і з цяжкімі праблемамі. Найвялікшая з іх — экалогія. Многія кітайскія гарады задыхаюцца ад смогу. Уводзяцца нават абмежаванні на ўезд аўтамабіляў у буйныя гарады па нумарных знаках у пэўныя дні тыдня. Сусветны фонд дзікай прыроды называе дэльту Янцзы найбуйнейшай крыніцай забруджання Ціхага акіяну.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары