Грамадства11

«Зімой пперанёс інсульт». Памёр «сумная пчала» Юрый Тарасёнак

Учора ўвечары пад адным з відэа ў сацсетках з’явілася паведамленне пра смерць легенды беларускага цырка Юрыя Тарасёнка (той самай сумнай пчалы Юры», які збіраў мільённыя прагляды ў тыктоку), піша Onliner.by.

З легендай беларускага цырка развіталіся сёння ў крэматорыі на Паўночных могілках. 

«Юра быў чалавек адзінокі, гэта здарылася дома, калі ён быў адзін», — распавяла былая калега Юрыя Наталля Шоўгур.

Пляменніца артыста Дар'я ўдакладніла, што яе дзядзька памёр 11 верасня.

«Яшчэ ў студзені ён перанёс інсульт і два мікраінсульты. А пасля 4 верасня знік, перастаў выходзіць на сувязь. Міліцыя патэлефанавала 23 верасня: яго знайшлі з ацёкам мозгу.

Развітанне прайшло сёння, прах перададуць на могілкі «Лясное» 23 кастрычніка, пахаванне скрыні будзе а 12:10. Каля сцяны на 31 сектары з Юрыем змогуць развітацца ўсе ахвотныя. Артыстам ён быў неверагодным, яго нумары заўсёды былі як чараўніцтва».

Юрый Тарасёнак — беларускі артыст цырка з 40‑гадовым стажам. Асаблівую папулярнасць яму прынесла праца ў клоўнскім дуэце «Пан Жоржык і Гаўрош» у пары з артысткай цырка Наталляй Суворавай, якая на той момант была яго жонкай.

@nashaniva

Памёр «сумны пчол» Юрый Тарасёнак. Сёння ў крэматорыі на Паўночных могілках развіталіся з легендай беларускага цырка

♬ Very Sad - Enchan

У апошнія гады Юрыя бачылі ў розных раёнах горада ў касцюме шмяля. Ён падпрацоўваў аніматарам, фатаграфаваўся з ахвотнымі і дарыў шарыкі. Аднаго дня ён проста засяроджана стаяў на пешаходным пераходзе і трапіў на відэа. Выпадкова зняты ролік з артыстам разляцеўся на мільёны праглядаў.

Каментары1

  • Ы
    25.09.2025
    Шкада чалавека-пчола. Дзякуй НН, што пішаце пра такіх людзей

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку53

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы13

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець5

У тыктоку паказалі, як вырабляюць бабруйскі зефір ручной работы. Людзі здзівіліся7

Для беларускага рубля прыдумаюць новы графічны знак25

У БРСМ паставілі новага лідара8

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады3

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку53

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць