Грамадства1212

Рэкламны банер з Аляксандрам Глебам павесілі на тым скрыжаванні ў Мінску, дзе ён стаў удзельнікам смяротнай аварыі

Дваццаць гадоў таму Аляксандр Глеб трапіў у аварыю на скрыжаванні мінскіх вуліц Якуба Коласа і Сурганава. Футбаліст тады амаль не пацярпеў, а вось пасажыр з іншага аўто загінуў. Сітуацыя была неадназначная — спачатку вінаватым называлі Глеба, але ў выніку калонію прысудзілі кіроўцу другой машыны. Цяпер побач з месцам аварыі вісіць вялізнае фота Глеба — ён рэкламуе расійскую букмекерскую кантору.

Цяпер на месцы рэкламы анлайн-казіно вісіць банэр з Аляксандрам Глебам і Сяргеем Карніленкам. Фота: Яндэкс-карты

Нагадаем: у ноч на 29 снежня 2004 года Аляксандр Глеб — на той момант гулец нямецкага «Штутгарта» і самы перспектыўны футбаліст Беларусі — трапіў у Мінску ў жудасную аварыю. Пасярод ночы, калі святлафоры былі ўжо адключаныя, яго «Аўдзі» паварочвала налева на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа і не саступіла дарогу BMW, які ляцеў насустрач. BMW літаральна размазала аб ліхтарны слуп.

У выніку Аляксандр Глеб пацярпеў менш за ўсіх — ужо праз два дні ён гуляў у футбол. Кіроўца BMW трапіў у бальніцу, але абышоўся пераломам сцягна. А вось пасажыр з гэтай машыны загінуў.

У тыя часы ДАІ пры падобных аварыях лічыла вінаватым таго, хто паварочвае налева і не прапускае сустрэчны транспарт. Многія меркавалі, што пакаранне павінен атрымаць Глеб, але яго кейс стаў прэцэдэнтам, пасля чаго ДАІ і суды сталі трактаваць усе такія сітуацыі іначай.

Глеб быў цвярозы і не перавышаў хуткасць, а вось сустрэчны аўтамабіль ехаў з відавочным перавышэннем — называліся лічбы 99 км/г і 136 км/г замест дазволеных 60 км/г. Глеб не мог яго ўбачыць за ўзгоркам — а значыць, вінаваты не ён.

Аляксандр Глеб

Кіроўца BMW Юрый Альшэўскі ў выніку атрымаў 4 гады калоніі з адтэрміноўкай на 3 гады. Апроч таго, ён быў павінен заплаціць кампенсацыю пацярпелым.

Іронія лёсу, але праз дваццаць гадоў менавіта насупраць месца смяротнай аварыі на жылым доме павесілі велізарную расцяжку расійскай букмекерскай канторы Fonbet з тварам Глеба. На банэры ён шчасліва пасміхаецца разам з іншым футбалістам, Сяргеем Карніленкам.

Аляксандр Глеб і Сяргей Карніленка на рэкламе

Глеб стаў амбасадарам Fonbet сёлета ў студзені. «Папулярызацыя спорту — наша галоўная сумесная мэта. Аб'яднаўшы намаганні, мы зможам рэалізаваць мноства цікавых праектаў і парадаваць балельшчыкаў футбола», — казаў ён.

Каментары12

  • Алекс
    24.09.2025
    Не верю, что виноват тот, кого осудили.
    Отмазали 'перспективного" футболиста!! Про которого я не слышал ни разу. Вот Месси знаю.
    Сказать можно, что угодно, что и скорость превышал, ничего ж доказать нельзя тогда было.
  • Вышэй за бога
    24.09.2025
    Тролінг?
  • Санта Бэрримор
    24.09.2025
    Глеб, Солодуха и им подобные живут строго пока жив хозяин.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць