Адказваючы на пытанні журналістаў пасля сустрэчы ў Маскве з Уладзімірам Пуціным, Аляксандр Лукашэнка ўжо не першы раз станоўча выказаўся пра прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і нават параўнаў з самім сабой.

«У Трампа, я яго разумею, такая тактыка: націснуць — адступіць, адступіць — націснуць, дзесьці напралом пайсці, — сказаў Лукашэнка. — Бунтар. У самым добрым сэнсе слова. Я сам мала адрозніваюся ў гэтым плане ад Трампа і сябе называю трампістам. Уладзімір Уладзіміравіч вельмі паважае Трампа, з павагай да яго ставіцца не менш, чым я. Таму мы нешта прапускаем міма вушэй».
Прэзідэнт ЗША, як сцвярджае Лукашэнка, заняў «вельмі добрую прыстойную пазіцыю»: «Ён кажа там сем войнаў і канфліктаў спыніў. Можа быць, і сем, можа, шэсць. Але галоўнае — у знешняй палітыцы: «Мір, мір, мір!»
А таму ён прапануе заявы Трампа «разумець», але «не кідацца на яго».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары