Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок
Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што на ашчаджаныя сродкі ад крэдыту, узятага для будаўніцтва Беларускай АЭС, можна пабудаваць яшчэ адзін энергаблок. Ён расказаў пра гэта ў Крамлі пасля перамоў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка ў Маскве 26 верасня 2025 года. Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP
Па словах Лукашэнкі, эканомія нібыта атрымалася такая значная, што гэтыя грошы дазваляюць рэалізаваць новы праект без дадатковых крэдытаў.
Як ён сцвярджае, нягледзячы на першапачатковыя страхі з-за магчымай лішняй вытворчасці электраэнергіі, будаўніцтва БелАЭС нібыта станоўча паўплывала на развіццё краіны.
Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што «Расатам» забяспечыць перапрацоўку адкідаў ядзернага паліва БелАЭС.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары