Здароўе6969

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Спецыяльны падкамітэт па пандэміі каранавіруса Палаты прадстаўнікоў ЗША завяршыў двухгадовае расследаванне па пытаннях пандэміі COVID-19. Кангрэсмены прыйшлі да высновы, што абавязковае нашэнне масак было, хутчэй, непатрэбным, а лакдаўны — шкоднымі. Многія навукоўцы лічаць такія высновы палітычна матываванымі.

Тыповыя рэаліі ў першыя фазы распаўсюду каронавіруса. Фота: AP Photo / Sakchai Lalit, File

Вынікам стаў даклад пад назвай «Аналіз дзеянняў падчас пандэміі COVID-19: вынесеныя ўрокі і шлях наперад». У сераду, 4 снежня, падкамітэт правядзе карэкцыю канчатковага даклада і афіцыйна накіруе яго Кангрэсу.

Знаёмім з галоўнымі вывадамі расследавання.

COVID-19 быў штучна створаны? Пяць аргументаў «за»

Паводле рапарта, COVID-19, «хутчэй за ўсё, узнік у лабараторыі ва Ухані, Кітай». Вось асноўныя аргументы на карысць гэтай версіі:

  • Вірус мае біялагічную асаблівасць, якая не сустракаецца ў прыродзе.

  • Даныя паказваюць, што COVID-19 распаўсюдзіўся з адной крыніцы заражэння.

  • Ухань з’яўляецца месцам размяшчэння найважнейшай кітайскай лабараторыі для даследаванняў SARS, якая вядомая правядзеннем эксперыментаў з павышэннем функцый вірусаў пры недастатковым узроўні біялагічнай бяспекі.

  • За некалькі месяцаў да афіцыйнага выяўлення COVID-19 навукоўцы з Уханьскага інстытута вірусалогіі захварэлі на вірус, падобны да гэтага віруса.

  • Калі б існавалі доказы натуральнага паходжання віруса, яны найпраўдападобней ужо былі б знойдзены.

СААЗ дзейнічала пад ціскам Кітая, а локдаўны былі непатрэбныя

Рапарт востра крытыкуе Сусветную арганізацыю аховы здароўя.

«Рэакцыя СААЗ на пандэмію COVID-19 была поўнай няўдачай, бо арганізацыя паддалася ціску з боку Камуністычнай партыі Кітая і паставіла палітычныя інтарэсы Кітая вышэй за свае міжнародныя абавязкі», — гаворацца ў ім. 

Падкамітэт таксама крытычна ацаніў некаторыя меры, прынятыя падчас пандэміі COVID-19, такія, як сацыяльнае дыстанцыяванне, абавязковыя маскі і лакдаўны.

У дакладзе сцвярджаецца, што рэкамендацыя трымаць адлегласць 6 футаў (прыкладна 1,8 метра) была адвольнай і навукова неабгрунтаванай.

Што да масак, аўтары даклада звяртаюць увагу на тое, што іх эфектыўнасць сумнеўная, а амерыканскія чыноўнікі аховы здароўя змянялі свае пазіцыі па гэтым пытанні «без ясных навуковых абгрунтаванняў».

(Для даведкі: апублікаваны ў маі бягучага года метааналіз больш за 400 даследаванняў, праведзены Оксфардскім універсітэтам, паказаў, што маскі і рэспіратары ўсё ж эфектыўна зніжаюць перадачу інфекцый дыхальных шляхоў, у тым ліку COVID-19.)

Паводле даклада, працяглыя лакдаўны нанеслі вялікую шкоду для эканомікі і псіхічнага здароўя людзей, асабліва маладых. Замест таго, каб засяродзіцца на абароне найбольш уразлівых груп, дзяржаўная палітыка прымусіла мільёны людзей адмовіцца ад важных аспектаў здаровага жыцця, лічаць аўтары даклада.

Імавернасць палітычнага складніку

У дакладзе дзеянні адміністрацыі Джо Байдэна ў справе COVID-19 галоўным чынам крытыкуюцца, у той час як рашэнні адміністрацыі Дональда Трампа амаль заўсёды прадстаўляюцца ў пазітыўным святле. Гэта стварае ўражанне прадузятасці, прынамсі ў пэўных частках даклада.

Варта нагадаць, што падкамітэт быў створаны дэмакратамі ў 2020 годзе па ініцыятыве спікеркі Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі.

У перыяд дэмакратычнай большасці планавалася, што асноўнай задачай падкамітэта будзе забеспячэнне празрыстасці ў выкарыстанні сродкаў дапамогі ў сувязі з пандэміяй.

Аднак у пачатку 2023 года падкамітэт быў рэарганізаваны. Пад кіраўніцтвам рэспубліканскага кангрэсмена Брэда Вэнстрапа абшар яго задач пашырыўся: дадаўся аналіз паходжання віруса, выдаткаў урада на барацьбу з пандэміяй, а таксама рэалізацыі мер аховы здароўя, такіх як абавязковыя маскі і вакцынацыя.

Каментары69

  • Андрусь
    03.12.2024
    І так было адразу зразумела што вірус выскачыў з інстытуту вірусалогіі АН КНР
  • Яўген
    03.12.2024
    А яшчэ нядаўна казалі, што гэта ўсё тэорыя змовы, ды на фэйсбуках з ютубамі банілі за такія выказваньні.
  • кавід амаль знік адразу пасля вайны і гэта неяк дзіўна
    03.12.2024
    Ў Беларусі, Швецыі некаторых іншых краінах слава богу не было такой дурасці з лак даунамі і прымусовай вакцынацыяй. Магчыма быў нейкі тэст чалавецству на свядомасць і тыя хто яго не прайшлі нанеслі шкоду сабе непатрэбнымі прышчапкамі і сядзеннем дома да дураты і пшанічных атак (іншая модная з'ява).

Цяпер чытаюць

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана5

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У жудаснай аварыі пад Рэчыцай загінулі дачка і ўнук. Цяпер у бальніцы памерла і сама жанчына

«Не дазволім ніводнай кроплі нафты пакінуць рэгіён». Іран пагразіў «спальваць» усе судны ў Армузскім праліве2

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны2

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

Спагаду да забітага Хаменеі выклікаюць здымкамі яго нібыта забітай унучкі. Але што дакладна вядома пра гэту гісторыю?10

На пажары ў Маладзечне загінулі трое. Адзін з іх скокнуў з акна і разбіўся

Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ6

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана5

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць