Грамадства1313

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду

Дзіцячая валтузня скончылася сур’ёзнымі траўмамі — 12‑гадовы школьнік атрымаў пералом носа ды выбіў тры зубы. Яго маці думала, што бацькі іншага хлопца кампенсуюць выдаткі на лячэнне, але ў выніку вырашаць грашовае пытанне прыйшлося ў судзе.

Алена Шчарбакова. Скрыншот відэа ў тыктоку

Пра непрыемную сітуацыю берасцейка Алена Шчарбакова расказала ў тыктоку.

Адбылося ўсё сёлета ў лютым. Алена апісвае сітуацыю так: дзеці ўжо выходзілі са школы пасля заняткаў. На ганку яе сын Артур (яму ў той момант было 12 гадоў) уцякаў ад іншага хлопца. Той, каб спыніць Артура, ударыў яго па нагах.

Упаў Артур вельмі няўдала. Па словах Алены, яе сын атрымаў 17 драпін і сінякоў, зламаў нос і тры зубы. Убачыўшы дзіця ў такім стане, маці адразу паехала з ім у бальніцу. Медыкі, як і належыць, інфармацыю пра сур’ёзныя траўмы ў хлопца перадалі ў міліцыю. Ужо на наступны дзень супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў школу, апыталі дзяцей і праглядзелі відэазапісы з камер назірання.

Алена сцвярджае, што бацькі другога хлопчыка нават не папрасілі прабачэння за такі выпадак.

@lena_sherbakova86

Очень много родителей написали мне в личку со своими историями и все спрашивают, что нужно для подготовки к суду. Нам понадобились: -Отказ в бесплатном лечении в детской стоматологии - Калькуляция стоимости наращивания зубов: 450BYN -Документы из милиции: опрос мальчиков, видеозапись с камеры, отчёт судмедэксперта: зафиксированные травмы -Документы из больницы: данные рентгена, описание травм -Документы из больницы и поликлиники, подтверждающие периодически возникающие судороги. Так же есть пометка о проведении беседы о травмах и их последствиях -Исковое заявление в суд -Квитанция и договор за составления искового заявления 500 BYN -Участие адвоката в суде: 450BYN за каждое заседание А можно было бы просто поступить по-человечески. Извиниться за вред причиненный моему сыну и возместить стоимость лечения

♬ оригинальный звук - Елена Щербакова

Жанчына кажа, што, акрамя фізічных траўм, яе сын атрымаў і псіхалагічныя. Пасля выпадку ў яго пачаліся панічныя атакі, якія выяўляюцца ў сутаргах. Аднойчы праз іх ён нават трапіў у бальніцу.

У рэабілітацыю Артура, па словах маці, прыйшлося ўкласці нямала грошай. Алена разлічвала, што бацькі іншага хлопца кампенсуюць яе выдаткі. Але тыя параілі звяртацца ў суд. Менавіта так маці і зрабіла.

— Зубы нам каштавалі 450 рублёў, але нас адразу папярэдзілі, што яны на 3‑5 гадоў. Пакуль больш нічога дзіцяці зрабіць няможна, бо яму 13 гадоў, сківіца яшчэ толькі фармуецца. Пазоўная заява каштавала 500 рублёў (даражэй, чым самі зубы).

Таксама Алена просіць 1000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды — такую суму жанчына лічыць сімвалічнай, бо на розныя абследаванні ў прыватнай клініцы патраціла больш.

Агулам пяць відэа, прысвечаныя непрыемнай гісторыі, сабралі ўжо больш за 1,8 мільёна праглядаў. І даволі шмат хто з каментатараў асудзіў маці. Даволі тыповы каментарый гучыць так: «Як мы выжылі ў 90-я? А хутка ў суд будуць падаваць, калі дзіця кепска зірне на іншае дзіця».

@lena_sherbakova86

♬ оригинальный звук - Елена Щербакова

Алена ж лічыць, што ўсё робіць правільна — бароніць сваё дзіця, карыстаючыся прававымі інструментамі.

— Тыя, хто піша мне: «Раней вось мы ў 90‑х разбіраліся інакш»… Раней зубы вы як нарошчвалі? Трыпутнік прыкладвалі? Калі не суд, то як трэба было зрабіць? Твар яму разбіць? Як па-іншаму разабрацца?

@lena_sherbakova86

ну что скажете на такое, четкие пацанчики?

♬ оригинальный звук - Елена Щербакова

Ужо адбылося першае пасяджэнне па справе. Заключыць міравое пагадненне (а яно каштуе 500 рублёў), на якое Алена спадзявалася, не ўдалося. Жанчына распавяла, што адказчык нават не прыйшоў у суд і суддзі прыйшлося тэлефанаваць бацьку другога хлопца, каб даведацца яго пазіцыю.

Наперадзе яшчэ як мінімум адно пасяджэнне — падчас яго суддзя плануе размаўляць ужо з самімі хлопцамі.

Каментары13

  • Гссы
    26.09.2025
    Усё слушна робіць. Толькі так выхоўваецца адказнасць у грамадстве.
    Толькі зусім мала грошай патрабуе, адчувацца ніводнаму боку ня будзе.
  • Х
    26.09.2025
    Другі бок не явіўся у суд.
    Суддзя (не сэкратар, а судзя) телефануе другому боку і размаўляе з ім па тэлефоне наконт ягонай пазіцыі?
    1. Ці прагугледжаны працэсуальным кодэксам телефонныя размовы судзі з іншым бокам і выведванне пазіцыі па телефоне?
    2. Хто бацькі другога дзіцяці? Чыноўнікі, меляцыяніты, ідыелагі?
  • Х
    26.09.2025
    Другі бок не явіўся у суд.
    Суддзя (не сэкратар, а судзя) телефануе другому боку і размаўляе з ім па тэлефоне наконт ягонай пазіцыі?
    1. Ці прагугледжаны працэсуальным кодэксам телефонныя размовы судзі з іншым бокам і выведванне пазіцыі па телефоне?
    2. Хто бацькі другога дзіцяці? Чыноўнікі, меляцыяніты, ідыелагі?

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць