Меркаванні2020

«Неразуменне таго, што не ён, а Святлана цяпер цэнтральная фігура. На шкоду грамадскім інтарэсам»

Экспертка ў галіне медыя і камунікацый, гендарная даследчыца Ірына Сідорская ў калонцы для «Люстэрка» прааналізавала, што здарылася ў сітуацыі са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі ў Нью-Ёрку з пункту гледжання гендарных роляў і адносін у сям'і, а таксама таго, якія сігналы гэты выпадак пасылае ўсім беларусам.

Сяргей Ціханоўскі распытвае Святлану Ціханоўскую пра яе сустрэчы ў Нью-Ёрку. Скрын відэа: stranazhizni / YouTube

Я прачытала тлумачэнне Сяргея Ціханоўскага. Быццам бы, пачынае ён правільна: кажа, што ставіцца да Святланы паважліва і прызнае сваю грубасць. Але з трэцяга пункта — суцэльныя апраўданні і перакладанне адказнасці за свае паводзіны на іншых, неразуменне таго, што не ён, а Святлана цяпер цэнтральная фігура. Гэта перацягванне ўвагі на сябе на шкоду грамадскім інтарэсам.

Як жанчына і гендарная даследчыца я ўбачыла ў тым, што здарылася, вельмі шмат розных пластоў. Перш за ўсё, гэта было падобна на тое, што муж чытае жонцы лекцыю. Прычым публічна — у прысутнасці дыяспары, супрацоўнікаў і супрацоўніц каманды Святланы, незнаёмых для яе беларусаў і беларусак.

Тое, што адбывалася, не проста трапіла ў стрым — ён як быццам апеляваў да прысутных людзей. Гэта не звычайная сямейная разборка, а менавіта публічнае дзеянне. І, вядома, яно выклікала вельмі негатыўныя ўражанні.

Тое, што здарылася, было, па сутнасці, прыніжэннем для Святланы як для лідаркі, як для чалавека і як для жанчыны. Такія паводзіны мужа на людзях выглядаюць вельмі непрыгожа. Гэта маніпуляцыя, псіхалагічны і вербальны гвалт. Як ні назаві, сітуацыя вельмі непрыемная.

Сяргей па аб'ектыўных прычынах, вядома, выпаў з парадку дня. Ён не прайшоў той шлях, які прайшла Святлана. Застаўся чалавекам прыкладна такім жа, якім быў да 2020‑га і ў 2020-м. У яго сфармаваўся тунэльны зрок, чорна-белы свет. Сяргей не бачыць усёй складанасці і разнастайнасці цяперашняга парадку дня, сучасных падыходаў.

Ён не разумее, што для Святланы як для нацыянальнай лідаркі ёсць не адзін стэйкхолдар, а некалькі. І трэба нейкім чынам балансаваць, сумяшчаць інтарэсы розных структур, суб'ектаў і інстытутаў. А для Сяргея ёсць толькі «нашы» і «ворагі».

Гэта сігнал нам усім, што з людзьмі, якія выйшлі з турмаў, трэба працаваць. Павінны працаваць псіхолагі, дарадцы — і палітычныя, і камунікацыйныя.

Калі Сяргей, напрыклад, параўноўваў каналы CNN і Fox News, было відаць, што ён недастаткова палітычна падкаваны. Але разуменне таго, што Трамп прыходзіць і сыходзіць, а Злучаныя Штаты застаюцца, і ўсведамленне ролі CNN як аднаго з найбуйнейшых інфармацыйных каналаў з рэпутацыяй і журналісцкімі стандартамі — гэта рэчы, якія трэба тлумачыць і Ціханоўскаму, і іншым людзям, якія будуць выказваць сваё меркаванне.

Святлана ж за гэтыя гады вельмі вырасла. У гэтым сэнсе яна тыповая беларуска, якая працуе над сабой, пераглядае многія рэчы і развіваецца. І яна, як мне здаецца, павяла сябе максімальна годна — захавала і свой, і ягоны твар. Святлана не стала заяўляць, што «ты кажаш глупства, не перашкаджай мне» і гэтак далей. Яна была максімальна беражлівай да Сяргея. Яе вытрымка і спакой заслугоўваюць вялікай павагі і, можа быць, нават захаплення. А што, было б лепш, калі б яны пасварыліся на вачах ва ўсіх? Гэта было б у тысячу разоў горш.

Зрэшты, тут мы пераходзім да праблемы не толькі сям'і Ціханоўскіх, але і, напэўна, беларускага грамадства ў цэлым.

Вельмі тыповая мадэль: мужчына лічыць сябе галоўным і мае права паказваць, што мае рабіць жанчына, нават калі яна ў нейкім сэнсе вышэйшая яго па статусе. Ён усё адно ўпэўнены, што апошняе слова за ім. Вельмі тыповы прыклад паводзін.

Яшчэ адзін важны момант, які тычыцца сям'і. Паглядзіце, колькі іх разбурыў рэжым, які на словах выступае за традыцыйныя каштоўнасці. Калі людзей саджаюць у турмы — гэта вялікае выпрабаванне. Падумайце, якое жыццё было ў Святланы гэтыя пяць гадоў, і якое — у Сяргея. Яны пражылі гэтыя гады быццам на розных планетах. І як важна, каб іх адносіны, павага і любоў адзін да аднаго захаваліся.

Мне б не хацелася, каб мы цяпер рабілі з гэтага нейкую паказальную карціну і казалі, што так рабіць нельга і што Святлана павінна прыняць нейкае рашэнне. Яны — сям'я. І мы бачым па невербальных сігналах, што яны любяць і паважаюць адзін аднаго. Тут, я думаю, павінна быць праца, магчыма, персанальная з імі як з парай, каб дапамагчы ім зразумець новых адзін аднаго, зразумець тое, што змянілася.

Важна разумець, чаму Святлана і Сяргей так папулярныя ў часткі беларускага грамадства. Таму што яны тыповыя беларусы. Менавіта такія, як большасць. І тое, як яны паводзяць сябе, — прыклад для нас для ўсіх.

Чаму паводзіны Сяргея выклікалі такую негатыўную рэакцыю? Не толькі таму, што ён гаварыў непрымальныя рэчы з пункту гледжання паліталогіі і міжнародных адносін. Але і таму, што ён непрыгожа паводзіў сябе са сваёй жонкай.

І гэта сігнал: калі так можна паводзіць сябе са Святланай, нацыянальнай лідаркай і чалавекам, які карыстаецца вялікай павагай, то як тады можна паводзіць сябе ў адносінах да звычайнай беларускай жанчыны?

Яшчэ адна рэч здаецца важнай. Звярніце ўвагу, Сяргей сказаў: «Вызваляць нашых хлопцаў». Гэта значыць, па яго ўяўленні, сядзяць толькі мужчыны? Гэта не так. Сядзіць дастатковая колькасць жанчын, у тым ліку з гіганцкімі тэрмінамі — Марына Золатава, Марыя Калеснікава, Марфа Рабкова і іншыя. Так што гендарная прызма тут таксама вельмі добра працуе.

Святлана і Сяргей для прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства — «сям'я нумар адзін» і ролевая мадэль. Іх паводзіны не толькі ў ролях палітычнай лідаркі і дэмакратычнага актывіста, але як звычайных мужа і жонкі — важныя сігналы для нас усіх.

І Сяргей павінен паказваць прыклад паважлівых, эмпатычных і падтрымліваючых паводзін у дачыненні да Святланы, а не маніпулятыўных і аб'юзіўных.

Калі ён плакаў адразу пасля вызвалення, кажучы пра тое, што дачка яго не пазнала, гэта было ў шмат разоў больш мужным і сучасным, чым публічны ціск на жонку.

Першы джэнтльмен — прыклад для ўсіх астатніх. Хай гэта будзе годны прыклад.

Каментары20

  • Традыцыйная каштоўнасць
    25.09.2025
    Ух як, пішчом узвылі! Нават гендэрных даследчыкаў падлучылі.
    Убівай глыбей асінавы кол, Сярожа, газуй!
  • Ох
    25.09.2025
    "гендарная даследчыца Ірына Сідорская ў калонцы для «Люстэрка» прааналізавала..."
    "Потым да нашага раду падыходзіць гендарная даследчыца Сідорская, прасоўвацца ўглыб раду і… садзіцца на маю сяброўку. Са словамі «гэта маё месца»" - вице-спикер КС Прокопчик.
    Че ж мне так смешно-то второй день подряд :)))
  • Сяргей усё зрабіў слушна
    25.09.2025
    Вось і пайшлі офісныя сабакі гаўкаць на Сяргея

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку78

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі12

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару29

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам13

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы14

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку78

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць