Пра выказаную прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным падчас сустрэчы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам гатоўнасць да перамоваў з Украінай без папярэдніх умоў паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

«Падчас учарашняй размовы з пасланнікам Трампа Уіткафам Уладзімір Пуцін паўтарыў, што расійскі бок гатовы да аднаўлення перамоўнага працэсу з Украінай без усялякіх папярэдніх умоў», — сказаў Пяскоў.
Прытым, як ён сцвярджае, раней «Пуцін казаў пра гэта ўжо неаднаразова».
Чацвёртая з пачатку года сустрэча паміж Пуціным і Уіткафам прайшла 25 красавіка. Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў заявіў, што гутарка доўжылася тры гадзіны і насіла «канструктыўны і вельмі карысны характар», а прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў яе добрай.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары