Перамога Уладзіміра Пуціна немагчымая, паколькі гэта будзе правалам ЗША як сусветнага лідара. Акрамя таго, гэта паўплывае на сусветную эканоміку, сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Бэну Шапіра.

«Перамога Пуціна немагчымая, таму што гэта будзе правал Злучаных Штатаў як сусветнага лідара, а гэта ўжо палітыка. Гэта ўплывае на многія рэчы, на вашу валюту, на вашу эканоміку, на стабільнасць і сілу амерыканскага даляра, на прысутнасць вашай валюты ў свеце, на ваш бізнэс. Такім чынам, гэта ўплывае на ўсё гэта, на цэны, на крыніцы энергіі, а многія краіны свету грунтуюць сваю эканоміку на крыніцах энергіі», — заявіў Зяленскі.
Акрамя таго, калі Пуцін даможацца поспеху, то гэта будзе вялікай рызыкай для ЗША і саюзнікаў, бо ў Ціхаакіянскім рэгіёне ёсць пэўныя лідары, «якія знаходзяцца ва ўладзе шмат гадоў», і глядзяць на Пуціна.
«Так што, калі ён даб'ецца поспеху, яны падумаюць, чаму б ім не паспрабаваць яшчэ раз?», — дадаў Зяленскі.
Трамп запатрабаваў ад Зяленскага неадкладна падпісаць пагадненне аб нетрах
Трамп: Крым застанецца з Расіяй
Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild
Зяленскі: Украіна гатова да перамоў з тэрарыстамі пасля поўнага спынення агню. Гэта вялікі кампраміс
Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Он, чтобы не проиграть, станет союзником путина, а значит разделит лавры победителя.
Калі ж Украіне цяжка ў вайне, а трампісты вядуць мутныя дагаварнякі з Расеяй, тады казачка іншая: тое сама Украіна ваюе, ЗША тут ужо ніяк не пры чым. Каманда адмываць сацыяльна блізкага брахуна Трампа.