У пункце пропуску «Каменны Лог» на літоўска-беларускай мяжы затрымалі турыста з Францыі. У рэчах мужчыны знайшлі наркотыкі, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Паводле звестак ДМК, 46-гадовы грамадзянін Францыі ехаў у Беларусь з жонкай на рэйсавым аўтобусе і для праходжання мытнага кантролю абраў зялёны калідор.
«У зале мытнага афармлення службовы сабака даў зразумець гродзенскім мытнікам, што ў мужчыны ёсць забароненыя рэчывы», — сказалі ў камітэце.
Пры аглядзе сумкі з рэчамі француза ў ёй быў знойдзены схаваны ў шкарпэтку скрутак, абгорнуты поліэтыленавай плёнкай. Турыст прызнаўся мытнікам, што ў ім знаходзіцца наркотык.
Пазней эксперты пацвердзілі, што рэчыва са скрутка — гэта гашыш, а агульная яго маса — больш за 2,5 грама.
Цяпер у дачыненні да затрыманага француза завялі справу паводле ч. 1 арт. 328-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Гэты артыкул як максімальнае пакаранне прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары