Вайна11

Расійскі беспілотнік ударыў па шматкватэрным доме ў Херсоне за пяць хвілін да пачатку пуцінскага перамір'я

У выніку ўдару ў доме загарэліся як мінімум пяць кватэр. Інфармацыя пра пацярпелых цяпер удакладняецца. 

Скрыншот з відэа

Пра ўдар па жылым будынку ў Херсоне паведаміла ў тэлеграм-канале дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Дар'я Зарыўна.

«Расія атакавала жылы дом у Херсоне, «перамір'е Пуціна», — напісала яна.

Неўзабаве відэа наступстваў удару апублікаваў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Мясцовыя тэлеграм-каналы пішуць, што апошнія ўдары былі нанесеныя ў 17:55 — гэта значыць за 5 хвілін да абвешчанага Пуціным перамір'я.

Тым часам кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка паведаміў, што расійскія войскі працягваюць весці агонь на ўсіх кірунках, нягледзячы на заяўленае перамір'е. Паводле яго, найбольшая колькасьць нападаў адбываецца на ўсходзе.

Таксама і ўкраінскі ваенкар Андрэй Цапліенка са спасылкай на вайскоўцаў заявіў, што на Харкаўскім кірунку агонь не вядзецца, але абстрэлы ідуць у Данецкай вобласці.

Каментары1

  • Мх
    19.04.2025
    Калі Украіна не пачне масавую бамбардзіроўку расейскіх гарадоў - нічога не будзе. На 1 такі прылёт павінна быць 10 украінскіх прылётаў, + яшчэ за Сумы не разлічыліся. Міжнароднае права зараз не працуе, Захад у прынцыпе гатовы проста здаць Украіну.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць