Свет1515

Акцыі ЗША пасля аб'яўлення Трампам гандлёвай вайны патаннелі амаль на $3 трыльёны за гадзіну

Рашэнне Дональда Трампа абкласці тарыфамі ўвесь імпарт, які паступае ў ЗША, і ўвесці асобныя мыты для найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Штатаў абярнулася наймацнейшым з часоў пандэміі абвалам на амерыканскім фондавым рынку, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

На старце таргоў у чацвер індэкс S&P500 упаў больш чым на 4%, Nasdaq — на 4,9%, Dow Jones — на 3,7%, а індэкс Russell 2000, куды ўваходзяць кампаніі малой капіталізацыі, абваліўся амаль на 7%.

Крыху больш чым за гадзіну таргоў уваходныя паперы найбуйнейшых амерыканскіх кампаній патаннелі на $2 трыльёны. А агульная капіталізацыя рынку ЗША абрынулася на $2,7 трыльёна — рэкордна з 2020 года, паводле падлікаў The Wall Street Journal.

Акцыі Apple, заводы якой знаходзяцца ў Кітаі, што трапіў пад самыя суровыя мыты Трампа, абваліліся на 9,5%. У выніку кампанія патаннела на $300 мільярдаў. Паперы рытэйлераў Target і Dollar Tree, паліцы якіх напоўненыя кітайскімі таварамі, абваліліся больш чым на 12%. Amazon страціла $165 мільярдаў капіталізацыі, Nvidia — $183 мільярды.

Мільярдныя страты панеслі найбуйнейшыя донары Трампа: Ілан Маск збяднеў на $6 мільярдаў праз абвал акцый Tesla, а Стывен Шварцман, кіраўнік інвестфонду Blackstone Group, страціў $3 мільярды, піша The New York Times.

Наймацнейшае за тры гады падзенне перажыў рынак нафты: ф'ючарсы на гатунак Brent патаннелі на 7% і апускаліся ніжэй за $70 за барэль. Індэкс Масбіржы асеў на 2,3% і завяршыў у мінусе 12-ы дзень запар, чаго біржавая статыстыка не бачыла ні разу ў сучаснай гісторыі Расіі.

Выступаючы ў сераду ўвечары ў Ружовым садзе Белага дома, Трамп абвясціў пра рашэнне ўвесці 10-працэнтныя тарыфы на большасць тавараў, імпартаваных у ЗША, у тым ліку дадатковыя 34-працэнтныя мыты для Кітая і 20-працэнтныя для Еўрапейскага Саюза.

У выніку сярэдняя стаўка тарыфаў ЗША на ўвесь імпарт вырасла з 2,5% у 2024 годзе да 22% — узроўню, які апошні раз назіраўся каля 1910 года, сказаў Олу Санола, кіраўнік аддзела эканамічных даследаванняў ЗША ў Fitch Ratings.

«Гэта цалкам мяняе правілы гульні не толькі для эканомікі ЗША, але і для сусветнай эканомікі, — сказаў Санола. — Многія краіны, верагодна, чакае рэцэсія».

Маштабы тарыфаў аказаліся значна вышэйшымі, чым чакалася: па разліках Белага дома, яны прынясуць у амерыканскі бюджэт $6 трыльёнаў у найбліжэйшыя 10 гадоў і скароцяць дэфіцыт, які ў 2024 годзе разросся да беспрэцэдэнтных $3 трыльёнаў, а ў 2025-м — б'е леташнія рэкорды.

Па сутнасці рашэнне Трампа — гэта найбуйнейшая з канца 1960-х падатковая рэформа, пішуць аналітыкі JP Morgan. Цаной напаўнення бюджэту, зрэшты, могуць стаць рэцэсія ў ЗША, рэцэсія ў Еўрасаюзе і глабальная стагфляцыя, лічыць Дэвід Рош, стратэг Quantum Strategy.

Улады ЕС рыхтуюць пакет контрмераў у адказ на мыты Трампа, заявіла ў чацвер кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Кітай выступае «рашуча супраць» уведзеных ЗША тарыфаў і таксама «прыме контрмеры для абароны сваіх правоў і інтарэсаў», папярэдзіла мясцовае Мінгандлю.

Каментары15

  • Геніяльны лапідао
    03.04.2025
    Зенек, трэба метровым артыкулам трампаваць мазгі прыхільнікам
  • Лол
    03.04.2025
    Як зараз знізіліся, так потым назад скарэктуюцца праз пару месяцаў. Такія ліхаманкі за апошнія 15 год былі не аднойчы. Трамп вырашыў заняцца рэформай амерыканскай эканомікі, каторая ёй патрабавалася яшчэ з канца 90-х, але каторую ўсе баяліся праводзіць. Хтосьці павінен быў гэта пачаць. І як бы зараз не пачалі вапіць мясцовыя каментатары, каторыя свой светапогляд будуюць з загалоўкаў, у Беларусі трэба будзе праводзіць такія самыя рэформы.
  • Лол
    03.04.2025
    А цяпер дамо слова ляпідарнаму мэтру, Чукча не чытацель, чукча каментатар.

    “ па разліках Белага дома, яны прынясуць у амерыканскі бюджэт $6 трыльёнаў у найбліжэйшыя 10 гадоў і скароцяць дэфіцыт, які ў 2024 годзе разросся да беспрэцэдэнтных $3 трыльёнаў, а ў 2025-м — б'е леташнія рэкорды.”

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»79

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю3

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць