Свет2929

«Дзень вызвалення Амерыкі». Дональд Трамп абвясціў усяму свету гандлёвую вайну

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Ружовым садзе Белага дома Трамп абвясціў 2 красавіка «Днём вызвалення» Амерыкі і паведаміў, што ўводзіць нечуваныя з пачатку мінулага стагоддзя татальныя тарыфы на імпарт тавараў у ЗША, піша Бі-бі-сі.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Трамп лічыць, што гандлёвыя бар’еры прымусяць сяброў і ворагаў пайсці яму на саступкі — фінансавыя і тэрытарыяльныя. Эканамісты папярэджваюць, што цяпер жыць будзе цяжэй усім, у тым ліку амерыканцам, якія і заплацяць уведзены Трампам падатак на імпарт.

«Сёння — Дзень вызвалення, — сказаў Трамп. — Гэта адзін з самых важных дзён у амерыканскай гісторыі, гэта — дэкларацыя амерыканскай эканамічнай незалежнасці».

«Мы зноў зробім Амерыку вялікай і багатай. Нашу краіну абдзіралі больш за 50 гадоў. Такога больш не будзе». Трамп сваім указам увёў тарыф 34% супраць Кітая, 20% супраць Еўрасаюза, 24% супраць Японіі і 26% супраць Індыі.

Найбяднейшыя краіны традыцыйна ў зборы даходаў у бюджэт больш спадзяюцца на імпартныя пошліны, чым на падаткі.

Багатыя — наадварот: іх сярэдні тарыф на імпарт не перавышае некалькіх працэнтаў. У выніку мераў Трампа ЗША цяпер будзе спаганяць з бедных краін, кшталту В’етнама і М’янмы, імпартныя пошліны пад 50%.

Увогуле ніводная краіна не пазбегне збораў з амерыканцаў за куплю яе тавараў — «мінімальны базавы тарыф» складзе 10%.

Агульная пошліна ўступіць у сілу 5 красавіка, павышаныя — 9 красавіка.

Аднак усё гэта можа змяніцца ўжо заўтра, як гэта неаднаразова здаралася з папярэднімі тарыфнымі рашэннямі Трампа. Ён сказаў, што гатовы да перамоваў, і калі каму не падабаюцца новыя пошліны — адмяняйце свае, і паглядзім.

Надзвычайныя меры

Каб увесці тарыфы ўказамі ў абыход Кангрэса, Трамп пашырыў трактоўку пагроз нацыянальнай бяспецы і ўключыў у іх лік гандлёвы дэфіцыт ЗША. На гэтай падставе ён абвясціў надзвычайнае становішча, якое надае яму паўнамоцтвы ўводзіць пошліны без аглядкі на заканадаўцаў. ЗША — найбуйнейшая эканоміка свету, з якой жадаюць гандляваць усе.

Трамп лічыць, што гандлёвыя партнёры нажываюцца на Амерыцы, бо прадаюць ёй больш тавараў, чым купляюць у яе, а іх тарыфы вышэйшыя за амерыканскія. Сённяшнія ўведзеныя тарыфы закліканыя выраўняць правілы гульні, кажа ён. Тры галоўныя мэты Трампа — Еўрасаюз (другая эканоміка свету), Кітай (трэцяя) і Канада з Мексікай (суседзі і партнёры па мытным саюзе). На іх прыпадае львіная доля дэфіцытнага тавараабароту ЗША. Супраць іх і накіраваў свой тарыфны гнеў амерыканскі прэзідэнт.

Усе яны адказваюць, што свабодны гандаль не з’яўляецца гульнёй з нулявой сумай, і ад яго выйграюць усе ўдзельнікі, што наглядна прадэманстравала гісторыя сусветнай эканомікі за апошнія паўстагоддзя. Усе яны рыхтуюцца ўвесці пошліны ў адказ, але ўсё яшчэ спадзяюцца дамовіцца.

А пакуль што свет прачынаецца ў новай рэальнасці, у якой самая моцная і багатая краіна планеты адгароджваецца ад усіх тарыфнымі бар’ерамі і гатовая разарыць суседзяў дзеля ўласнага росквіту.

Якімі будуць тарыфы пасля таго, як кожная з краін дамовіцца або паспрачаецца з Трампам у выніку будучых перамоваў, прадказаць немагчыма.

Аднак ужо цяпер эканамісты прыкідваюць, што па рашэнні Трампа сярэдні падатак на імпартныя тавары ў ЗША вырасце да 10—15% з цяперашніх 3—4%.

Для параўнання, у Еўрасаюзе цяпер сярэдняя пошліна — каля 5%, у Кітаі — 7,5%, у Індыі — 17%.

Сярэдні паказчык вельмі ўмоўны, як сярэдняя тэмпература па бальніцы. Аднак ён прыблізна дае зразумець, як пацерпіць сусветны гандаль і рост дабрабыту ў свеце, калі абвешчаныя сёння пошліны Трампа акажуцца новай рэальнасцю, а не мімалётнай прыхаццю, як гэта было з многімі яго папярэднімі тарыфнымі пачынаннямі. Трамп абкладаў імпартнымі падаткамі розныя краіны і тавары і ў першы тэрмін, і на пачатку другога. Але гэта былі дробязі ў параўнанні з тым, што ён агучыў у Ружовым садзе ў «Дзень вызвалення» Амерыкі ад дармаедаў.

Трамп лічыць, што новыя пошліны адновяць справядлівасць у гандлі. Каманда Трампа рыхтавала гэтыя тарыфы з моманту яго вяртання ў Белы дом у студзені.

Калі ў першы тэрмін Трамп галоўным чынам вёў гандлёвыя баі з Кітаем, то гэтым разам акрамя галоўнага суперніка ён нацэліўся і на ўсіх галоўных сяброў.

Каментары29

  • Абу
    03.04.2025
    Лажа, Лабуда, Лапідарнасць...
  • молодец !
    03.04.2025
    Ну, можно поздравить США с окончанием "золотого века".
    Трамп убеждён, что все, на кого введены пошлины и тарифы, приползут на коленях в маролаго к императору США. А если не приползут, а начнут принимать ответные меры и строить новые союзы против императора США ?
    Наблюдаем переформатирование мировой торговли, разрушения и появление новых союзов, в результате чего, США, сначала потеряют экономические рычаги воздействия, затем финансовые, затем военные ( на кой чёрт терпеть военные базы США, если тебя разувают и раздевают), затем потеряют политическое влияние и политический вес.
    Вакуума не будет, место США займёт Китай, Индия, Европа ( если научится самостоятельности), Россия и Новые Союзы.
  • %
    03.04.2025
    Яму напляваць на ўсе і усіх, у тым ліку і на ЗША. Есьць толькі ен і яго адлюстраваньне.

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць